15 лiстапада 2024, Пятніца, 8:25
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Марэк Мігальскі: Макея пусцяць у ЕЗ пасля вызвалення палітвязняў

10
Марэк Мігальскі: Макея пусцяць у ЕЗ пасля вызвалення палітвязняў

Забарона на ўезд у краіны Еўразвяза кіраўніку беларускага МЗС можа быць знятая толькі ў выпадку вызвалення беларускіх палітвязняў.

Пра гэта ў інтэрв'ю «Радыё Рацыя» заявіў польскі еўрадэпутат Марэк Мігальскі.

«Лукашэнка, прызначаючы Уладзіміра Макея на пасаду міністра замежных спраў Беларусі, ведаў, што той знаходзіцца ў «чорным спісе» Еўразвяза, - нагадвае ён. - Калі б на свабоду выпусцілі большую частку палітвязняў, то думаю, што Еўразвяз мог бы падумаць аб часовым прыпыненні забароны ў адносінах да міністра замежных спраў. Мяч знаходзіцца на баку Лукашэнкі і, калі б палітвязні былі вызваленыя, то лічу, што ніхто не ствараў бы перашкод для таго, каб адказам Еўразвяза стаў часовы дазвол на ўезд Макея на тэрыторыю ЕЗ».

Нагадаем, падчас двухдзённага саміту Еўразвяза беларускае пытанне закранацца не будзе і Уладзімір Макей застанецца ў спісах неўяздных у Еўропу.

Напісаць каментар 10

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках