16 лiстапада 2024, Субота, 15:44
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Леў Марголін: Чыноўніцкая прыватызацыя ідзе поўным ходам

31
Леў Марголін: Чыноўніцкая прыватызацыя ідзе поўным ходам

Чыноўнікі аднаасобна прымаюць пастановы каму і за колькі прадаваць дзяржаўную ўласнасць.

Пра гэта заявіў эканаміст Леў Марголін у інтэрв'ю ucpb.org.

«Хацелася б яшчэ пачуць вызначэнне: што такое чыноўніцкая прыватызацыя. На мой погляд, Лукашэнка і ягоныя апаненты разумеюць гэтую з'яву па-рознаму. Для Лукашэнкі - гэта калі чыноўнік атрымлівае прадпрыемства ва ўласнасць з панскага стала за заслугі. Па-нашаму - гэта калі чыноўнік (у тым ліку і сам Лукашэнка) у абсалютна закрытым рэжыме, аднаасобна прымае пастанову, каму і за колькі прадаць дзяржаўную маёмасць. Таму, калі для яго «чыноўніцкая прыватызацыя» яшчэ не пачалася, то для нас яна ўжо ідзе поўным ходам», - сказаў ён.

Нагадаем, учора дыктатар заявіў, што ў Беларусі няма і не будзе чыноўніцкай прыватызацыі. «Ніякай штучнай прыватызацыі спажыўкааперацыі, пакуль я прэзідэнт, мы не дапусцім», - сказаў ён, выступаючы ў пятніцу на справаздачным сходзе чальцоў «Белкаапсаюза».

Напісаць каментар 31

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках