15 лiстапада 2024, Пятніца, 16:40
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Менск прыляцеў прэзідэнт Сербіі

19

Пачаўся афіцыйны двухдзённы візіт у Беларусь прэзідэнта Сербіі Таміслава Ніколіча.

Самалёт сербскага Прэзідэнта здзейсніў пасадку ў Нацыянальным аэрапорце Менск, паведамляе БелТА. Таміслава Ніколіча сустрэў міністр замежных спраў Беларусі Уладзімір Макей.

Сёння пройдуць перамовы Лукашэнкі і Ніколіча ў вузкім і пашыраным колах. Стораны абмяркуюць увесь спектр беларуска-сербскіх стасункаў, у тым ліку супрацоўніцтва ў гандлёва-эканамічнай, навукова-тэхнічнай і гуманітарнай сферах, узаемадзеянне на міжнароднай арэне. Чакаецца, што паводле вынікаў перамоваў будзе падпісаны шэраг дзвюхстаронніх дакументаў.

На другі дзень візіту, 13 сакавіка, запланаваныя сустрэчы сербскай дэлегацыі з бізнэс-коламі Беларусі, наведванне розных аб'ектаў і прадпрыемстваў у Менску.

Напісаць каментар 19

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках