27 снежня 2024, Пятніца, 9:54
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Макея ўсё ж пусцяць у ЕЗ?

89
Макея ўсё ж пусцяць у ЕЗ?

Еўразвяз можа скасаваць візавыя санкцыі ў дачыненні да кіраўніка беларускага МЗС.

Пра гэта заявіў намеснік міністра замежных спраў Польшчы Ежы Памяноўскі, паведамляе Polskie Radio (пераклад - charter97.org).

Ён падкрэсліў, што пазіцыя Еўрапейскага Звяза ў дачыненні да беларускага рэжыму застаецца цвёрдай: першыя крокі насустрач павінен зрабіць афіцыйны Менск. І сярод іх павінна быць вызваленне беларускіх палітвязняў. На пытанне, ці вядуцца перамовы пра гэта, намеснік міністра замежных спраў адказаў: «Можа быць».

Пры гэтым Ежы Памяноўскі адзначыў, што ЕЗ можа скасаваць візавыя абмежаванні для Уладзіміра Макея.

«Такі жэст у старану Макея магчымы для таго, каб весці перамовы з ім на тэрыторыі Еўрапейскага Звяза. Гэта трэба для захавання тых мінімальных каналаў сувязі, якія патрэбныя для падтрымання стасункаў з усякай краінай», - сказаў намеснік кіраўніка польскага МЗС.

Таксама Ежы Памяноўскі сказаў пра тое, што афіцыйны Менск пакуль не можа разлічваць на фінансавую дапамогу з Еўропы. Паводле ягоных слоў, пазіцыя Еўрапейскага Звяза ў гэтым пытанні зразумелая, і фінансавыя інстытуты не збіраюцца выдаваць крэдыты беларускім уладам. Прычына гэтага - не толькі наяўнасць палітвязняў, але і адмоўная характарыстыка эканамічнай сітуацыі ў нашай краіне са стараны МВФ.

Нагадаем, Уладзімір Макей уваходзіць у лік больш як 200 беларускіх чыноўнікаў і алігархаў, супраць якіх уведзеныя санкцыі са стараны ЕЗ за ўдзел у рэпрэсіях супраць беларускай апазіцыі і грамадзянскай супольнасці.

Напісаць каментар 89

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках