16 лiстапада 2024, Субота, 12:51
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Карупцыйны скандал у гарадзенскай ЖКГ

16
Карупцыйны скандал у гарадзенскай ЖКГ

Распачатая крымінальная справа ў дачыненні да былога першага намесніка генеральнага дырэктара АУВП «Гарадзенская гарадская ЖКГ».

Крымінальная справа распачатая СК паводле матэрыялаў Управы барацьбы з эканамічнымі злачынствамі УУС Гарадзенскага аблвыканкама, якая выявіла абуральныя факты карупцыі, піша «Ежедневник».

На сёння выяўлена ўжо шэсць фактаў атрымання буйных хабараў ад службовых асоб трэста «Гроднагарбуд». Так з красавіка 2010 года да студзеня 2011 падазраваны атрымаў хабар на суму 18,7 млн. рублёў «за спрыяльнае развязанне пытання ў выбары арганізацыі для выканання будаўніча-мантажных работ для капітальнага рамонту жыллёвага фонду, што фінансуюцца за кошт бюджэтных сродкаў, адлічэнняў грамадзян і ЖБВК» . Прасцей кажучы, трэст «Гроднагарбуд» заплаціў грошы, каб атрымаць выгадную замову.

Аналагічная сітуацыя адбылася і ў лістападзе 2011 года, калі трэст заплаціў больш за 21 млн. рублёў, за атрыманне выгаднага будаўнічага кантракту, стаўшы пераможцам на выкананне работ у таргах , якія былі праведзены толькі фармальна. У сакавіку 2012 года падазраваны таксама атрымаў 2,5 мллн. рублёў, за развязанне такога ж пытання.

Як устаноўлена следствам, трэст «Гроднагарбуд» фактычна два гады карміў першага намесніка гендырэктара АУВП «Гарадзенскае гарадское ЖКГ», выплачваючы яму незаконныя ўзнагароджанні за прыняцце правільных пастаноў. Гэтыя факты і далі падставу для распачынання крымінальнай справы паводле ч.2 арт.430 Крымінальнага кодэкса Беларусі (атрыманне хабару паўторна). Вядзецца расследаванне.

Напісаць каментар 16

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках