15 лiстапада 2024, Пятніца, 16:54
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Аляксандр Дабравольскі: Макея ў ЕЗ пускаць нельга

8
Аляксандр Дабравольскі: Макея ў ЕЗ пускаць нельга

Пытанне аб адмене санкцый можна разглядаць толькі ў выпадку, калі крокі ў кірунку дэмакратыі і правоў чалавека ў Беларусі будуць відавочныя.

Такім чынам сябра палітрады Аб'яднанай грамадзянскай партыі (АГП) Аляксандр Дабравольскі пракаментаваў сайту charter97.org магчымую адмену візавых санкцый ЕЗ у дачыненні да Уладзіміра Макея.

«Я лічу, што гэта робіцца ад безвыходнасці. Ніякія меры Еўразвяза не дзейнічаюць на рэжым Лукашэнкі. Пра гэта нядаўна сказала Ута Цапф. Справа ў непаслядоўнасці палітыкі ЕЗ. Бо раней пазіцыя ў дачыненні да вызвалення палітвязняў была цвёрдай. Гаварылася пра вызваленне і поўную рэабілітацыю, а зараз толькі пра першае», - адзначыў палітык.

Ён таксама падкрэсліў, што беларускае кіраўніцтва павінна першым зрабіць крок насустрач Захаду.

«Неабходна, каб крокі ў кірунку правоў чалавека і дэмакратыі ў нашай краіне былі відавочнымі. Таму што нецывілізаваныя паводзіны беларускіх уладаў прывялі да ўвядзення санкцый. Толькі тады можна разглядаць пытанне аб адмене візавых санкцый супраць беларускіх чыноўнікаў.

Еўрапейскі Звяз павінен дамагацца менавіта вызвалення і рэабілітацыі палітвязняў. Пры гэтым трэба памятаць пра тое, што людзі, якія абсалютна не вінаватыя, не павінны пісаць прашэнні аб памілаванні на імя Лукашэнкі, прызнаючы сваю віну і раскайвацца ў тым, чаго яны не рабілі. У дадзеным выпадку пазіцыя ЕЗ павінна застацца цвёрдай», - сказаў на заканчэнне Аляксандр Дабравольскі.

Нагадаем, Еўразвяз можа адмяніць візавыя санкцыі ў дачыненні да кіраўніка беларускага МЗС.

Пра гэта заявіў намеснік міністра замежных спраў Польшчы Ежы Памяноўскі.

Уладзімір Макей уваходзіць у лік больш 200 беларускіх чыноўнікаў і алігархаў, супраць якіх уведзеныя санкцыі з боку ЕЗ за ўдзел у рэпрэсіях супраць беларускай апазіцыі і грамадзянскай супольнасці.

Напісаць каментар 8

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках