15 лiстапада 2024, Пятніца, 15:41
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Лукашэнка будзе прасіць у Пуціна ўжо $5 млрд.

129
Лукашэнка будзе прасіць у Пуціна ўжо $5 млрд.

Для беларускага кіраўніка новы крэдыт - пытанне жыцця і смерці.

Лукашэнка да пачатку пасяджэння вышэйшага дзяржсавета «саюзнай дзяржавы», якое пройдзе 15 сакавіка ў Санкт-Пецярбургу, сустрэнецца з Уладзімірам Пуціным.

На сустрэчы будуць абмяркоўвацца «падыходы да вырашэння найбольш актуальных пытанняў беларуска-расейскага супрацоўніцтва». У парадак дня пасяджэння ўключана 10 пытанняў, якія тычацца бюджэту «саюзнай дзяржавы», гандлёва-эканамічных адносін, знешняй палітыкі.

Мяркуецца таксама, што Менск будзе прасіць у Расеі крэдыт у памеры ад 2 да 5 мільярдаў даляраў. Апошнюю лічбу ў інтэрв'ю «Голосу Америки» агучыў расейскі палітолаг Андрэй Суздальцаў.

Меркаванні расейскіх экспертаў аб важнасці пасяджэння ў Санкт-Пецярбургу падзяліліся. Кіраўнік Інфармацыйна-аналітычнага цэнтра па вывучэнні грамадска-палітычных працэсаў на постсавецкай прасторы пры МДУ Аляксей Уласаў лічыць, што гэта будзе «руцінная мерапрыемства пратакольнага характару», і ад яго наўрад ці варта чакаць нейкіх прарыўных рашэнняў.

«Асноўны ўпор будзе зроблены, натуральна, на эканамічныя пытанні ў фармаце ўдзелу ў Еўразійскім інтэграцыйным праекце. Там цяпер узнікла як бы паўза ў сувязі з тым, што асноўныя дакументы рэалізуюцца, дарожная карта выконваецца, і 2013 год, падобна, будзе напоўнены таксама руціннай працай», - сказаў ён.

«Для Лукашэнкі зараз крэдыт - пытанне жыцця і смерці»

Намеснік дэкана факультэта сусветнай эканомікі і палітыкі ДУ-ВШЭ Андрэй Суздальцаў, наадварот, не лічыць мерапрыемства руцінным.

«Сітуацыя ў Беларусі складаная. Застаецца непрыемнае становішча з загрузкай беларускай нафтахімічнай прамысловасці. А гэта грошы. Ад 40 адсоткаў даходаў дзяржавы - гэта як раз перапродаж сырой расейскай нафты і выпрацаваных з яе нафтапрадуктаў. Ідзе другі квартал, а ў беларусаў яшчэ няма гадавога балансу», - падкрэсліў ён.

Судальцаў таксама адзначыў, што Лукашэнка едзе ў Санкт-Пецярбург за грашыма.

«Яны яму тэрмінова патрэбныя. Нацыянальны банк Беларусі выдаткаваў велізарныя аб'ёмы валюты, каб утрымаць курс. Для чаго? Каб прадэманстраваць Расеі, што крэдытаваць Беларусь можна, краіна знаходзіцца ў стабільным становішчы. На самай справе ніякай стабільнасці няма. Ніякіх зменаў у эканоміцы з 2011 года не адбылося», - канстатаваў ён.

Паводле яго звестак, Лукашэнка будзе прасіць у Масквы больш 5 мільярдаў даляраў.

«Прычым, на тых умовах, калі Расеі пра гэтыя грошы практычна можна будзе забыцца, - дадаў палітолаг. - Для Лукашэнкі цяпер крэдыт - пытанне жыцця і смерці».

У выпадку, калі Расея адмовіць у грошах Лукашэнку, у Беларусі хутка наступіць глыбокі абвал беларускага рубля, упэўнены намдэкана.

«Ён (абвал) усё роўна будзе. Беларускі рубель ўсё роўна будуць дэвальваваць. Але ў Менску хочуць гэта зрабіць больш-менш паступова. А калі грошай не дадуць, то правал будзе проста імгненны, шокавы», - сказаў на заканчэнне Суздальцаў.

Фотa: camarade.biz

Напісаць каментар 129

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках