16 лiстапада 2024, Субота, 14:35
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Леанід Злотнікаў: Утрымаць інфляцыю на ўзроўні 12% нерэальна

13
Леанід Злотнікаў: Утрымаць інфляцыю на ўзроўні 12% нерэальна

Толькі за два месяцы інфляцыя ўжо склала 4,3%.

Пра гэта заявіў беларускі эканаміст Леанід Злотнікаў, каментуючы сайту charter97.org выказванні Надзеі Ермаковай аб дэнамінацыі беларускага рубля ў 2014 годзе.

«Рэч ў тым, што дэнамінацыя і інфляцыя - гэта розныя працэсы. Першае не спараджае другое, і не ўплывае на яго. Народ заўсёды баіцца ліквідацыі лішніх нулёў. Але пры сённяшняй сітуацыі, калі гаворка зайшла аб квадрыльёнах, зрабіць гэта трэба. Што да ўтрымання інфляцыі на ўзроўні 10-12% за год, то гэта малаімаверна. З самага пачатку года кошты растуць вельмі хутка. За два месяцы інфляцыя ўжо склала 4,3%», - заявіў эканаміст.

Вучоны падкрэсліў, што вельмі важным з'яўляецца факт павелічэння даходаў насельніцтва за 2012 год на 20% пры росце ВУП усяго толькі на 2%.

«Кажучы прасцей, адбылося штучнае павелічэнне грашовай масы. Пры гэтым урад рызыкнуў знізіць стаўку рэфінансавання на 1,5 адсоткавых пункты. Нацбанк нават не спалохаўся ўзроўню сумарнай інфляцыі за студзень і люты. Тут трэба дадаць, што гэта была асабістая пастанова Лукашэнкі.

Сацыяльная абстаноўка будзе напальвацца і падштурхоўваць урад да змякчэння грашова-крэдытнай палітыкі. Адпаведна, прадоўжыцца хуткі рост коштаў. Таму, я мяркую, што гадавая інфляцыя перасягне 12%», - сказаў на заканчэнне Леанід Злотнікаў.

Нагадаем, кіраўнік Нацыянальнага банка Беларусі Надзея Ермакова заявіла аб мэтазгоднасці правядзення дэнамінацыі беларускага рубля ў 2014 годзе ў выпадку абмежавання інфляцыі ў 2013 годзе на ўзроўні прагназуемых 12%.

Напісаць каментар 13

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках