16 лiстапада 2024, Субота, 5:30
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Справа Палудня: працэс цалкам засакрэчаны

10
Справа Палудня: працэс цалкам засакрэчаны

Генпракурор не паведамляе, якое пакаранне просіць абвінавачванне для Яўгена Палудня.

15 сакавіка ў размове з журналістамі генеральны пракурор Беларусі Аляксандр Канюк адмовіўся паведаміць, якое пакаранне папрасіў у суда дзяржабвінаваўца для былога намесніка міністра ўнутраных спраў Яўгена Палудня, піша БелаПАН.

«Я, як былы суддзя, ніякіх каментароў па справе даваць не буду да вынясення прысуду. А можа, яго апраўдаюць», - сказаў генпракурор.

Нагадаем, працэс па справе былога высокага чыноўніка МУС праходзіць у Беларускім ваенным судзе ў закрытым рэжыме. Прысуд будзе абвешчаны 25 сакавіка, паведамілі ў Вярхоўным судзе.

Яўген Палудзень абвінавачваецца ў злоўжыванні ўладай, перавышэнні ўлады і атрыманні хабару. Дзеянні былога намесніка кіраўніка МУС кваліфікаваныя па ч. 3 арт. 424 КК (злоўжыванне ўладай або службовымі паўнамоцтвамі), ч. 2 і 3 арт. 426 КК (перавышэнне ўлады або службовых паўнамоцтваў асобай, якая займае адказнае становішча) і ч. 3 арт. 430 КК (атрыманне хабару).

Высокі міліцэйскі чын быў затрыманы 8 снежня 2011 года. Праз тыдзень яму прад'явілі абвінавачванне па ч. 3 арт. 424 КК (злоўжыванне ўладай ці службовымі паўнамоцтвамі). У лютым 2012 года ў дачыненні да Палудня была заведзеная другая крымінальная справа - па прыкметах злачынства, прадугледжанага ч. 3 арт. 426 КК (перавышэнне ўлады або службовых паўнамоцтваў асобай, якая займае адказнае становішча). Абедзве справы аб'ядналі ў адну вытворчасць. Следства ўстанавіла, што Палудзень сістэматычна на працягу доўгага часу атрымліваў ад службовых асоб органаў унутраных спраў матэрыяльныя каштоўнасці і грашовыя сродкі.

27 снежня 2011 года палкоўнік міліцыі Яўген Палудзень указам прэзідэнта быў вызвалены ад пасады намесніка міністра ўнутраных спраў - начальніка міліцыі грамадскай бяспекі і звольнены з органаў унутраных спраў у запас Узброеных сіл.

Напісаць каментар 10

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках