16 лiстапада 2024, Субота, 14:51
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Дэпутаты ВС 13 склікання - супраць чыноўніцкай прыватызацыі

7
Дэпутаты ВС 13 склікання - супраць чыноўніцкай прыватызацыі

У Менску адбылася сустрэча дэпутатаў апошняга легітымнага беларускага парламента.

Пра гэта charter97.org паведаміў старшыня Аб'яднанай грамадзянскай партыі (АГП) Анатоль Лябедзька.

«У мерапрыемстве прынялі ўдзел 18 дэпутатаў Вярхоўнай Рады 13-га склікання. Адбылася дыскусія, вынікам якой стала прыняцце дакумента пад назвай «наменклатурная прыватызацыя - пагроза эканамічнага суверэнітэту Беларусі». Гэту заяву з канстатуючай часткай пра тое, што ўлада ў Беларусі нелегітымная, і папярэджаннем аб пераглядзе вынікаў незаконнай «прыхватызацыі» ў будучыні дэмакратычна абраным парламентам», - адзначыў палітык

Ён таксама падкрэсліў, што такім чынам Вярхоўная Рада 13-га склікання выступіла ў абарону эканамічнага суверэнітэту і правоў мільёнаў грамадзян Беларусі.

Дакумент быў падпісаны Сяргеем Калякіным, Станіславам Багданкевічам, Аляксандрам Дабравольскім і многімі іншымі. Плануецца, што да нас далучацца яшчэ каля пятнаццаці дэпутатаў, якія не прысутнічалі на сустрэчы, а таксама вядомыя дзеячы. У будучыні дадзеную заяву змогуць падпісаць усе жадаючыя. Гэта толькі пачатак працы», - сказаў на заканчэнне Анатоль Лябедзька.

Напісаць каментар 7

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках