16 лiстапада 2024, Субота, 3:37
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Лукашэнка збег

256
Лукашэнка збег

З'язджаючы ў Інданезію, дыктатар даручыў беларусам самім расчышчаць дарогі ад снегу.

Лукашэнка даручыў ураду звярнуцца да грамадзян узяць чынны ўдзел у расчыстцы дваровых і прылеглых тэрыторый ад снегу. Даручэнне дыктатара сёння агучыў намеснік прэм'ер-міністра Беларусі Анатоль Калінін на сустрэчы з журналістамі, паведамляе БелТА.

«Прэзідэнт, з'язджаючы ў выправу (у Інданэзію і Сінгапур - заўв. Charter97.org), даў адпаведнае распараджэнне ўсім органам дзяржаўнай улады аператыўна на працягу светлавога дня правесці работы для расчысткі дарог, пад'ездаў да ўсіх грамадскіх устаноў, а таксама дваровых тэрыторый жылых дамоў, аднаўленню інфраструктуры, - адзначыў Анатоль Калінін. - Кіраўнік дзяржавы таксама даручыў ад ягонага імя звярнуцца да грамадзян і папрасіць іх узяць чынны ўдзел у расчыстцы дваровых і прылеглых тэрыторый».

Пастаўленыя Лукашэнкам задачы будуць выкананыя і ўзятыя на кантроль урадавай камісіяй, падкрэсліў віцэ-прэм'ер.

Анатоль Калінін «зрабіў высновы» аб заганах у пераадоленні наступстваў стыхіі. Так, не на належным узроўні была арганізаваная работа для абслугоўвання пасажыраў затрыманых рэйсаў у Нацыянальным аэрапорце «Мінск». Не аператыўна вялася работа для дастаўкі паліва аўтамабілістам, якія апынуліся ў палоне снегавой навалы. Не ўсюды забяспечваўся падвоз гарачага харчавання. «І самае галоўнае, што, атрымаўшы інфармацыю пра штармавое папярэджанне, аўтамабілісты праігнаравалі гэта і выправіліся ў дарогу, парушылі хуткасны рэжым», - канстатаваў віцэ-прэм'ер.

Напісаць каментар 256

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках