16 лiстапада 2024, Субота, 3:41
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Юрый Хашчавацкі: «Чэмпіёну лыжні» пляваць на людзей

16
Юрый Хашчавацкі: «Чэмпіёну лыжні» пляваць на людзей

Калі гаворка стаіць пра атрыманне грошай, з дапамогай якіх утрымліваецца ўлада, Лукашэнку менш за ўсё цікавіць ўдзел у ліквідацыі наступстваў «Хавера».

Пра гэта заявіў кінарэжысёр Юрый Хашчавацкі, каментуючы charter97.org раптоўны ад'езд кіраўніка ў Інданэзію і Сінгапур і даручэнне беларусам самастойна ліквідаваць наступствы снежнага урагану.

«Усе заклікі да ўборкі снегу і ўдзелу ў суботніку ў момант, калі Лукашэнка знаходзіцца на перамовах у Інданэзіі, сведчыць пра тое, што дыктатару пляваць на людзей. Кіраўніку цяпер вельмі моцна патрэбныя грошы, і паляцеў ён туды, каб іх выпрасіць. Гэта відавочна», - адзначыў рэжысёр.

Ён таксама падкрэсліў, што Лукашэнка заўсёды стараўся паказаць сваю блізкасць і любоў да народа, але, паляціцеў у Інданэзію, зрабіў выбар на карысць грошай, з дапамогай якіх ён зможа далей утрымлівацца ва ўладзе.

«У дадзеным выпадку ён разумее, што народ справіцца самастойна і перажыве адсутнасць свайго кіраўніка. Датычна падзення рэйтынгу «чэмпіёна лыжні» з прычыны дадзенага ўчынку скажу, што яго гэта таксама не турбуе. Рэйтынг Лукашэнкі і без таго вельмі нізкі, а, калі будзе трэба, то Ярмошына заўсёды намалюе патрэбныя адсоткі», - сказаў на заканчэнне Юрый Хашчавацкі.

Нагадаем, адлятаючы ў Інданэзію, дыктатар даручыў ураду звярнуцца да грамадзян з заклікам прыняць актыўны ўдзел у расчыстцы дваровых і прылеглых тэрыторый ад снегу ў выніку цыклону «Хавер».

Напісаць каментар 16

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках