16 лiстапада 2024, Субота, 1:02
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Журналістам забаранілі здымаць «галоўнага лыжніка»

197
Журналістам забаранілі здымаць «галоўнага лыжніка»

Відэааператару БелаПАН забаранілі здымаць Лукашэнку і чыноўнікаў на «Менскай лыжні».

Яна прайшла сёння на лыжаролернай трасе ў сталічным мікрараёне Вяснянка.

У праграме свята былі эстафэтная гонка 4х2 км сярод камандаў міністэрстваў і ўстаноў, у якой браў удзел і беларускі дыктатар. Як і варта было чакаць, каманда Лукашэнкі ў гонцы «перамагла».

Здымаць на відэа і фатаграфаваць спаборніцтвы дазволілі не ўсім. Так, аператара агенцтва БелаПАН не падпусцілі да месца старту ўдзельнікаў гонкі «фізкультурнікі ў цывільным».

Выяўляецца, здымаць выперадкі нельга дзеля таго, што ўсенароднае свята здароўя наведаў галоўны лыжнік краіны. Ветліва, але цвёрда супрацоўнікі невядомай спэцслужбы папярэдзілі: накіруеце аб'ектыў у бок Лукашэнкі - абяцаем невыгоды.

Аператару давялося здымаць народныя баўкі накшталт лажання на слуп па «ката ў мяху» і перацягвання каната, азалелых БРСМаўцаў са сцягамі і паглынанне чабурэкаў сабранымі на свята месцічамі.

Фота з архіву

Напісаць каментар 197

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках