16 лiстапада 2024, Субота, 1:33
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Беларусь хоча прадаваць Інданезіі зброю

20
Беларусь хоча прадаваць Інданезіі зброю

Беларусь і Інданезія ў рамках міжурадавай камісіі вызначаць кірункі супрацоўніцтва ў ваенна-тэхнічнай сферы.

У інданезійскага боку існуе цікавасць да распрацовак беларускага ВПК, заявіў агенцтву «Інтэрфакс-Захад» старшыня Дзяржаўнага ваенна-прамысловага камітэта (ДВПК) Сяргей Гурулёў.

«У інданезійскіх вайскоўцаў ёсць цікавасць да нашых сістэм кіравання, сістэм выведкі, мадэрнізацыі ўзбраення і тэхнікі», - адзначыў кіраўнік Дзяржкамваенпрама.

С.Гурулёў удакладніў, што «сярод савецкіх узораў у Інданезіі толькі авіяцыйная тэхніка, а ўсё астатняе - прадукцыя іншых вытворцаў». «Але гэта ні пра што не кажа. Мы, па жаданні інданезійскага боку, гатовыя адаптаваць любую тэхніку, цікавасць у Інданезіі ёсць», - сказаў старшыня ДВПК.

Ён нагадаў, што ў аўторак у Джакарце падчас дзяржаўнага візіту беларускай дэлегацыі было падпісанае міжурадавае пагадненне аб супрацоўніцтве ў абароннай прамысловасці. «Гэта звычайны, стандартны, агульнапрыняты ў свеце дакумент, які стварае базу для супрацоўніцтва, якое не парушае міжнароднага права. Дакументам вызначаны упаўнаважаныя асобы, будзе створаная міжурадавая камісія», - адзначыў С.Гурулёў.

Гаворачы пра канкрэтныя напрамкі супрацоўніцтва з інданезійскімі ваеннымі, кіраўнік ДВПК сказаў, што «гэта прадмет нашых далейшых перамоваў». «У Інданезію будзе накіраваная група спецыялістаў для абмеркавання кірункаў», - заявіў старшыня Дзяржкамваенпрама Беларусі.

Нагадаем, летам мінулага года прэзідэнт Інданэзіі Сусіла Бамбанг Юдайона абвясціў пра праект па павелічэнню колькасці ваеннай зброі ў краіне з мэтай умацавання абароннай моцы і абароны дзяржаўнага суверэнітэту. «Ужо шмат гадоў Інданезія не абнаўляла свае запасы зброі. Прычына гэтаму няўстойлівае фінансавае становішча і адсутнасць крэдытных рэсурсаў», - заяўляў інданезійскі прэзідэнт.

Напісаць каментар 20

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках