16 лiстапада 2024, Субота, 8:50
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Пётр Пятровіч Пракаповіч - усюды

65
Пётр Пятровіч Пракаповіч - усюды

Намеснік прэм'ер-міністра Беларусі Пётр Пракаповіч увайшоў у склад кіраўніцтва шэрагу створаных урадам структур.

Як паведамляе БелТА, змененыя склады некаторых фарміраванняў, створаных урадам Беларусі.

У прыватнасці, зменены склад Міжведамаснага савета па дзяржаўнай статыстыцы. У якасці старшыні ў яго ўвайшоў намеснік прэм'ер-міністра Беларусі Пётр Пракаповіч. Таксама ў склад савета уключаны намеснік начальніка галоўнага ўпраўлення - начальнік упраўлення прагнозу і эканамічнага развіцця Апарату Савета Міністраў Беларусі Артур Карповіч.

Намеснік прэм'ер-міністра Беларусі Пётр Пракаповіч у якасці старшыні уключаны ў склад Камісіі па пытаннях дзяржаўнага рэгулявання коштаўтварэння пры Савеце Міністраў. Таксама ў склад камісіі ўвайшлі намеснік старшыні Беларускага дзяржаўнага канцэрна харчовай прамысловасці «Белдзяржхарчпрам» Андрэй Баранаў, намеснік міністра энергетыкі Віктар Каранкевіч, першы намеснік міністра сельскай гаспадаркі і харчавання Леанід Марыніч, начальнік упраўлення антыманапольнай і коштавай палітыкі Менскага гарвыканкама Сяргей Міцянскі, намеснік міністра прамысловасці Аляксандр Агароднікаў.

Віцэ-прэм'ер Пётр Пракаповіч уключаны ў склад Валютна-крэдытнай камісіі Савета Міністраў Беларусі.

Таксама зменены склад рабочай групы для падрыхтоўкі прапаноў аб спрашчэнні падатковай сістэмы Беларусі. Яе кіраўніком згодна з новай рэдакцыяй з'яўляецца віцэ-прэм'ер Пётр Пракаповіч, намеснікамі кіраўніка - міністр фінансаў Андрэй Харкавец і міністр па падатках і зборах Уладзімір Палуян.

Намеснік прэм'ер-міністра Беларусі Пётр Пракаповіч уключаны ў якасці старшыні ў склад Каардынацыйнага савета па збліжэнні заканадаўства Беларусі з Міжнароднымі стандартамі фінансавай справаздачнасці. Таксама ў склад савета ўвайшлі намеснік начальніка галоўнага ўпраўлення фінансавай, падатковай, грашова-крэдытнай і валютнай палітыкі - начальнік упраўлення грашова-крэдытнай і валютнай палітыкі Міністэрства эканомікі Аляксандр Ягораў, намеснік міністра прамысловасці Аляксандр Агароднікаў.

Віцэ-прэм'ер Беларусі Пётр Пракаповіч уключаны ў якасці кіраўніка ў склад Міжведамаснай камісіі для каардынацыі працы рэспубліканскіх органаў дзяржаўнага кіравання і іншых дзяржаўных арганізацый, падпарадкаваных ураду Беларусі, аблвыканкамаў і Менскага гарвыканкама па выкананні Праграмы развіцця лагістычнай сістэмы Рэспублікі Беларусь на перыяд да 2015 года. У склад камісіі таксама ўключаны намеснік старшыні Менскага гарвыканкама Андрэй Дамарацкі, намеснік міністра гандлю Эдвард Матуліс, першы намеснік міністра транспарту і камунікацый Яўген Рагачоў.

Напісаць каментар 65

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках