15 лiстапада 2024, Пятніца, 13:29
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Марына Адамовіч: Заявы пра вызваленне палітвязняў - хлусня

6
Марына Адамовіч: Заявы пра вызваленне палітвязняў - хлусня

Жонка былога кандыдата ў прэзідэнты Мікалая Статкевіча не верыць у гатоўнасць афіцыйнага Менску вызваліць палітычных вязняў.

«Словы пра магчымае вызваленне беларускіх палітвязняў - чарговая хлусня з боку рэжыму. Я ўвогуле не лічу патрэбным каментаваць падобныя заявы. Я веру справам, а не гэтым словам пра гатоўнасць купіць-прадаць», - сказала Марына Адамовіч у інтэрв'ю charter97.org.

Жонка Мікалая Статкевіча лічыць, што калі Лукашэнка і пойдзе на вызваленне палітвязняў, толькі толькі тады, калі сітуацыя стане крытычнай для яго.

«Калі вельмі прыцісне - адпусціць. Давайце пачакаем. Будуць рэальныя справы - тады і паглядзім. Калі гатовыя вызваліць - то чаму не сёння? Чаму я не магу сёння сустрэць мужа дома? Якія яшчэ дадатковыя ўмовы для гэтага павінны здарыцца?»- задае пытанне Марына Адамовіч.

Яна адзначыла, што ўлады не ў першы раз спрабуюць абмяняць пустыя абяцанні пра вызваленне палітычных вязняў на дапамогу з боку Еўрапейскага Звяза.

«Відавочна палітычная і эканамічная сітуацыя ў краіне прымушае рэжым даваць падобныя абяцанні. Мы пра гэта заўсёды казалі: палітвязні - закладнікі і прадмет гандлю. А што тычыцца Еўрапейскага Звяза, то ён не мае глабальнай стратэгіі ў адносінах да Беларусі, таму еўрапейскія палітыкі зноў спрабуюць нейкім чынам дамовіцца з уладамі. Яны да гэтага часу вераць у тое, што гэта магчыма», - сказала жонка Мікалая Статкевіча.

Нагадаем, у Беларусі за кратамі па-ранейшаму знаходзяцца 13 палітычных вязняў. Падчас свайго візіту ў Беларусь дакладчык дэлегацыі Еўрапейскага парламента Юостас Палецкіс заявіў, што ўлады «гатовыя вырашаць пытанні» аб іх вызваленні.

Напісаць каментар 6

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках