28 снежня 2024, Субота, 3:24
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Макей у Сінгапуры шукае абароны ад санкцый

55
Макей у Сінгапуры шукае абароны ад санкцый

Беларусь і Сінгапур дамовіліся актывізаваць узаемадзеянне ў рамках міжнародных арганізацый.

Міністр замежных спраў Уладзімір Макей падкрэсліў, што гэта датычыцца ў першую чаргу тых праблем, якія беларускія ўлады лічаць «адчувальнымі» і «палітызаванымі», паведамляе «Інтэрфакс».

«Мы гаварылі пра падтрымку адзін аднаго на міжнароднай арэне, актыўнае ўзаемадзеянне ў рамках ААН, у тым ліку і па такіх адчувальных пытаннях, як правы чалавека», - заявіў журналістам у чацвер у Сінгапуры міністр замежных спраў Беларусі Уладзімір Макей пасля сустрэчы з кіраўніком МЗС Сінгапура .

«Вы ведаеце, што гэтая праблема часцяком палітызуецца тымі ці іншымі краінамі», - сказаў У.Макей. У сувязі з гэтым, працягнуў ён, у ходзе перамоваў бакі дамовіліся «шчыльна кантактаваць ў рамках Форуму малых дзяржаў, рухаючай сілай якога з'яўляецца Сінгапур». «Гэта не значыць, што малыя дзяржавы аб'ядноўваюцца супраць вялікіх. Гэта азначае, што ў рамках гэтага форуму будуць выпрацоўвацца вырашэнні тых праблем, якія з'яўляюцца падобнымі для малых дзяржаў колькасцю да 10 млн чалавек», - растлумачыў У.Макей.

Ён таксама паведаміў, што сінгапурскі бок праінфармаваны пра жаданне Беларусі акрэдытаваць свайго амбасадара пры АСЕАН, што дазволіць больш прадуктыўна весці працу ў рамках гэтай арганізацыі. «Сінгапур запэўніў, што падтрымае акрэдытацыю нашага амбасадара пры АСЕАН», - адзначыў У.Макей.

Акрамя таго, міністр праінфармаваў, што сёння бакі падпісалі пагадненне аб бязвізавым рэжыме для ўладальнікаў дыпламатычных і службовых пашпартоў. «Наступны крок павінен прывесці да таго, каб увесці бязвізавы рэжым для грамадзян Беларусі і Сінгапура», - заявіў У.Макей.

Кіраўнік беларускага знешнепалітычнага ведамства адзначыў, што бакі дамовіліся больш актыўна абменьвацца візітамі на розных узроўнях. «Я перадаў кіраўніку МЗС Сінгапура запрашэнне наведаць з візітам Менск. Ужо ў красавіку запланаваны візіт у Беларусь спікера парламента Сінгапура, да якога мы ўжо рыхтуемся», - паведаміў міністр замежных спраў Беларусі.

На фота - У. Макей і кіраўнік МЗС Сінгапура К.Шанмугам (фота mfa.gov.by)

Напісаць каментар 55

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках