16 лiстапада 2024, Субота, 3:44
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Новыя пазыкі дыктатуры

99
Новыя пазыкі дыктатуры

Беларусь не адмовілася ад ідэі размяшчэння сваіх каштоўных папер на фінансавым рынку Сінгапура.

Зараз гэтае пытанне актыўна прапрацоўваецца, заявіў Аляксандр Лукашэнка, перадае «Інтэрфакс».

«Ваша краіна - адзін з найбуйнейшых фінансавых цэнтраў не толькі Паўднёва-Усходняй Азіі, Азіяцка-Ціхаакіянскага рэгіёну, але і ўсяго свету. Цяпер мы актыўна прапрацоўваем пытанне размяшчэння беларускіх каштоўных папер на фінансавым рынку Сінгапура», - адзначыў А. Лукашэнка ў чацвер у Сінгапуры, сустракаючыся ў рамках свайго дзяржаўнага візіту з прэм'ер-міністрам гэтай краіны Лі Сянь Лунам.

Пры гэтым А.Лукашэнка падкрэсліў: «Беларусь своечасова і ў поўным аб'ёме абслугоўвае і пагашае свае абавязацельствы па прыцягнутых знешніх запазычаннях». Таксама беларускі бок разглядае Сінгапур ў якасці «ідэальнай пляцоўкі для прасоўвання беларускай прадукцыі на рынкі гэтага рэгіёну». У Сінгапуры, нагадаў А.Лукашэнка, функцыянуе офіс ЗАТ «Беларуская калійная кампанія", праз які забяспечваюцца пастаўкі калійных угнаенняў з Беларусі ў Паўднёва-Усходнюю Азію на сотні мільёнаў даляраў штогод. «Аналагічныя перспектывы ў нас ёсць і ў сферы паставак складанатэхнічнай прадукцыі машынабудавання», - лічыць А.Лукашэнка.

Лукашэнка сказаў таксама, што «нядаўна пад Менскам пачаў функцыянаваць Беларуска-Кітайскі індустрыяльны парк з беспрэцэдэнтнымі льготамі для інвестараў. Пры гэтым, мадэллю для гэтага амбіцыйнага праекту стаў менавіта кітайска-сінгапурскі індустрыяльны парк у Сучжоў».

«Мною пастаўленая задача - вывучаць і прыцягваць у Беларусь лепшы вопыт і перадавыя тэхналогіі», - адзначыў А.Лукашэнка, «нам цікавы вопыт Сінгапура ў сферы «электроннага ўрада» ў мэтах павышэння эфектыўнасці работы дзяржаўнага апарату».

Як паведамлялася, Беларусь шукае магчымасці размяшчэння еўрабондаў (выгляд доўгатэрміновых каштоўных папер) аб'ёмам 500-600 млн даляраў на рынках Паўднёва-Усходняй Азіі (Сінгапур, Ганконг). Для гэтага 27-30 лістапада 2012 года прадстаўнікі Мінэканомікі, Мінфіна і Нацбанка Беларусі прымалі ўдзел у non-deal роўд-шоў беларускіх аблігацый. Арганізатарамі прэзентацыі выступілі расейскія дзяржбанкі - ВТБ і Ашчадбанк.

Напісаць каментар 99

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках