15 лiстапада 2024, Пятніца, 4:30
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Валянціна Аліневіч: Варункі ў турмах Беларусі - выкшталцоны генацыд

10
Валянціна Аліневіч: Варункі ў турмах Беларусі - выкшталцоны генацыд

Судова-прававая сістэма калечыць і знішчае беларусаў.

Пра гэта ў інтэрв'ю сайту charter97.org заявіла Валянціна Аліневіч, маці палітвязня Ігара Аліневіча. Яна распавяла пра тое, у якой сітуацыі цяпер знаходзіцца яе сын.

«Ігар пачаў працаваць на дрэваапрацоўцы пры тым, што ён спецыяліст у радыёэлектроніцы і распрацоўваў касмічную тэхніку. Ён па-ранейшаму «злосны парушальнік», як назвалі ўсіх палітвязняў яшчэ ўлетку, закупы ўсяго на 100 тысяч у месяц. Мы мала ведаем пра яго, бо сувязі амаль ніякай няма: лісты - два разы ў месяц, з затрымкай, а тэлефонныя званкі яшчэ радзей, пра палітыку пісаць нельга. Калі яму ў першы раз прапанавалі напісаць памілаванне, ён адмовіўся, калі ж яму і прапаноўвалі яшчэ раз, то я сумняваюся, што ён пра гэта скажа, ён зрабіў свой выбар. Яго ніхто не спытаў, адпраўляючы на працы», - распавяла Валянціна Аліневіч.

Маці палітвязня распавяла аб велізарнай колькасці лістоў, якія атрымлівае яе сын з усяго свету.

«Нашы палітвязні - гэта людзі, якімі павінна ганарыцца не толькі Беларусь, а ўвесь свет. Я адчуваю дапамогу і падтрымку Еўропы. Ігар распавядаў аб вялікай колькасці паштовак і лістоў са словамі падтрымкі. Я не маю права дыктаваць нешта звыш, але вельмі хачу, каб мой сын быў на волі», - сказала яна.

Таксама Валянціна Аліневіч нагадала пра варункі, у якіх знаходзяцца зняволеныя Наваполацкай калоніі.

«Самая калонія, у якой ён сядзіць - гэта хімічная лабараторыя ўсёй Беларусі. Яна знаходзіцца паміж заводамі «Палімер» і «Нафтан», там няма травы і дрэў. Людзі выходзяць на пенсію раней і атрымліваюць даплату за шкоднасць, там экалагічна шкодная зона. Напраўду трэба забараніць трымаць там людзей. Іх пазбавілі волі, але яны не павінны там паміраць. Там жорсткае паветра і тыя, хто прыходзіць на спатканне, пачынаюць кашляць, а ўявіце сабе, як там знаходзіцца цягам шэрагу год. Больш таго, праз адсутнасць нармальнай ежы ў людзей нестае вітамінаў і кальцыя, у іх выпадаюць зубы. Харчаванне горшае, як у сабак. Пры гэтым ім забараняюць купляць прадукты, каб неяк падтрымаць здароўе. Гэта планамерны, выкшталцоўны генацыд», - сказала яна.

Нагадаем, 27 траўня 2011 года суддзя Заводскога раёна Менска Жанна Хвайніцкая асудзіла Ігара Аліневіча на 8 гадоў пазбаўлення волі ў калоніі ўзмоцненага рэжыму. Цяпер ён адбывае пакаранне ў Наваполацкай калоніі №10. Яго, а таксама Мікалая Дзядка і Аляксандра Францкевіча абвінавацілі ў арганізацыі шэсця каля будынка Мінабароны, нападзе на казіно «Шангры Ла» і ізалятар на Акрэсціна, а таксама падпале дзвярэй філіяла «Беларусбанка».

Напісаць каментар 10

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках