16 лiстапада 2024, Субота, 13:05
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Харкавец чакае грошай ад ЕўрАзЭС у красавіку

17
Харкавец чакае грошай ад ЕўрАзЭС у красавіку

У Менску чакаюць, што чарговы транш крэдыту ЕўрАзЭС на $440 паступіць у Беларусь у красавіку.

Пра гэта заявіў журналістам у сераду міністр фінансаў Андрэй Харкавец, які прымаў удзел у гадавым сходзе акцыянераў ААТ «АСБ Беларусбанк», паведамляе «Інтэрфакс».

«Мы разлічваем на атрыманне гэтых сродкаў у красавіку», - сказаў міністр, каментуючы чаканыя тэрміны паступлення пятага траншу стабілізацыйнага крэдыту.

Рада Антыкрызіснага фонду ЕўрАзЭС прыняла рашэнне аб выдзяленні Беларусі стабкрэдыту на $3 млрд у чэрвені 2011 года. У межах крэдыту прадугледжанае выдзяленне 6-ці траншаў у 2011-2013 гадах. Беларусь атрымала чатыры транша на агульную суму $1,68 млрд у 2011-2012 гадах.

У студзені 2013 года намеснік міністра фінансаў Беларусі Максім Ермаловіч паведаміў, што частка крэдыту ЕўрАзЭС пойдзе на выплату знешняй пазыкі.

З расейскага боку неаднаразова гучалі абвінавачванні ў адрас беларускіх уладаў у тым, што яны не выконваюць умовы па атрыманні крэдыту.

Антыкрызісны фонд ЕўрАзЭС у памеры 8,513 млрд даляраў быў заснаваны 9 чэрвеня 2009 года ўрадамі Арменіі, Беларусі, Казахстана, Кыргызстана, Расеі і Таджыкістана.

Фотa - unian.net

Напісаць каментар 17

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках