15 лiстапада 2024, Пятніца, 17:57
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Наталля Пінчук: Палецкіс павінен паказаць карты

9
Наталля Пінчук: Палецкіс павінен паказаць карты

Cітуацыя з палітвязнямі ў лепшы бок не мяняецца і наўрад зменіцца.

Пра гэта ў інтэрв'ю сайту charter97.org заявіла Наталля Пінчук, жонка палітычнага вязня Алеся Бяляцкага.

«Вядома, цікавай з'яўляецца заява кіраўніка дэлегацыі Еўрапарламента ў справах Беларусі Юостаса Палецкіса пра магчымасць вызвалення палітвязняў, але не думаю, што варта абнадзейвацца на гэты конт. Мяне вельмі здзівілі ягоныя словы аб тым, што не варта настойваць на іх поўнай рэабілітацыі. Юостас Палецкіс у сваім выступе грунтаваў сваё меркаванне нібыта на тым, што частка апазіцыі і грамадзянскай супольнасці выступае за тое, каб не вялася барацьба за поўную рэабілітацыю палітзняволеных», - паведаміла жонка Алеся Бяляцкага.

Яна падкрэсліла, што Юостасу Палецкісу варта адкрыць карты і паведаміць, ці з'яўляецца дадзенае меркаванне яго асабістай пазіцыяй.

«У гэтым выпадку мне цікава, ці не з'яўляецца гэта спробай дэпутата Еўрапарламента Палецкіса неяк адысці ад прынцыповай пазіцыі ЕЗ і схавацца за меркаванне іншых, або такі ж пункт гледжання мае месца, і тады хацелася б ведаць, хто з апазіцыі і грамадзянскай супольнасці выступае з тым, каб не бараніць права палітычных вязняў на поўную рэабілітацыю. Прычым гэта тычыцца як былых палітвязняў, так і тых, хто цяпер знаходзіцца ў няволі. Я не схільная варажыць з гэтай нагоды, і мне б хацелася пачуць канкрэтны адказ на гэтае пытанне, калі, вядома, ён дойдзе да адрасата. Юостас Палецкіс павінен паказаць карты, і гэта цікава не толькі мне», - упэўненая Наталля Пінчук.

Нагадаем, візіт дакладчыка дэлегацыі Еўрапарламента ў справах Беларусі Юостаса Палецкіса ў Менск і ягоныя перамовы з беларускімі ўладамі падпалі пад крытыку як з боку апазіцыі, так і з боку сваякоў палітвязняў.

Фота: «Еўрарадыё»

Напісаць каментар 9

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках