16 лiстапада 2024, Субота, 14:43
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Беларусь лідзіруе ў Еўразіі па росце коштаў

52

Ні ў адной краіне кантынента кошты не раслі так імкліва як у нас.

Рост індэксаў спажывецкіх коштаў у Беларусі па выніках першых месяцаў 2013 года значна перавысіў паказчыкі па іншых краінах Еўразвяза і СНД.

Пра гэта сведчаць апублікаваныя 28 сакавіка дадзеныя Нацыянальнага статыстычнага камітэта.

Інфармацыя падрыхтаваная на аснове публікацый АЭСР, Еўрастата, нацыянальных статыстычных службаў і дадзеных, якія размяшчаюцца ў інтэрнэце ў адпаведнасці з патрабаваннямі Спецыяльнага стандарту распаўсюджвання дадзеных (ССРД) МВФ.

За тры месяцы, пачынаючы са снежня 2012 года, кошты ў нашай краіне раслі на 1,4%, 3% і 1,2% адпаведна. Усе гэтыя месяцы Беларусь заставалася безумоўным лідэрам па росце коштаў. Да канца лютага 2013 года ў адносінах да снежня 2012 года рост коштаў у краіне склаў 4,3%.

Для параўнання, у нашых бліжэйшых суседзяў кошты не змяніліся, а ў Латвіі і зусім упалі. Так, у Расеі рост за тры месяцы склаў 1,5%, ва Украіне - 0,1%, у Польшчы - 0%, у Літве - 0,1%, у Латвіі - мінус 0,3%.

У адсотках да снежня 2012 года ў лютым больш за ўсё падаражэлі сувязь (20,2%), алкагольныя напоі і тытунёвыя вырабы (13,3%) і ахова здароўя (7,1%).

Пры параўнанні лютага 2013 года з лютым 2012 года высветлілася, што прадукты харчавання і безалкагольныя напоі ў Беларусі падаражэлі на 18,1%, алкагольныя напоі і тытунёвыя вырабы - на 58,4%, адзенне і абутак - на 8,4%, жыллёвыя паслугі, вада, электрычнасць, газ і інш.віды паліва - на 29,1%, прадметы хатняга ўжытку, бытавая тэхніка і бягучае ўтрыманне жылля - на 6,4%. Ахова здароўя (медыцынскія паслугі, медыкаменты, медыцынскія тавары, абсталяванне) падаражэла на 27,7%, транспарт (паслугі транспарту, купля транспартных сродкаў, эксплуатацыя асабістых транспартных сродкаў) - на 20,8%, сувязь (паслугі сувязі, тэлефоннае і факсімільнае абсталяванне ) - на 51,6%, арганізацыя адпачынку і культурныя мерапрыемствы - на 17%, адукацыя - на 31,7%. Ва ўсіх катэгорыях Беларусь заставалася лідэрам па росце коштаў.

Напісаць каментар 52

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках