15 лiстапада 2024, Пятніца, 16:11
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Віленскі суд пакінуў у дзеянні санкцыі супраць Vilniaus degtinė праз Пефціева

6
Віленскі суд пакінуў у дзеянні санкцыі супраць Vilniaus degtinė праз Пефціева

У пятніцу Віленскі акруговы адміністрацыйны суд адхіліў просьбу вытворцы моцных спіртных напояў Vilniaus degtinė аб скасаванні забароны на выкарыстанне грошай, атрыманых з Беларусі.

Vilniaus degtinė на свой разліковы рахунак у банку DNB атрымала ад беларускай кампаніі 21 401 еўра (73 890 літаў) за прададзеныя пустыя бутэлькі, аднак, кіруючыся рэгламентам ЕЗ, які ўвайшоў у дзеянне ў сакавіку, сродкі былі замарожаныя. Ім абмяжоўваюцца разлікі з кампаніямі, звязанымі з беларускім дыктатарам Аляксандрам Лукашэнкам.

«Суд вынес пастанову адхіліць скаргу Vilniaus degtinė як не абгрунтаваную, бо, з улікам абставінаў і ацаніўшы межы спрэчкі, суд вынес пастанову, што прававой падставы для задавальнення скаргі няма», - сказала памочніца старшыні Вільнюскага акруговага адміністрацыйнага суда ў сувязях з грамадскасцю Сігіта Яцынявічэнэ- Балтадуоне, паведамляе ru.Delfi.lt.

«Нашая пастанова: Vilniaus degtinė будзе спрабаваць абскардзіць гэтую пастанову суда», - сцвярджаў прадстаўнік кампаніі Дарус Шаудзініс.

Нагадаем, што Vilniaus degtinė прасіла Віленскі акруговы адміністрацыйны суд адклікаць пастанову, згодна з якой, атрыманыя ад беларускай кампаніі сродкі былі замарожаныя.Vilniaus degtinė у мінулым годзе рэалізавала заказ беларускаму спіртавому заводу «Аквадзіў» і паводле дамовы выдала тавар.Нагадаем, што ўладальнікі гэтай беларускай кампаніі ўнесеныя ў спіс асобаў і кампаній, у дачыненні да якіх дзейнічаюць санкцыі ЕЗ.

Беларускі спіртавы завод «Аквадзіў», падкантрольны блізкаму да Лукашэнкі бізнэсоўцу Уладзіміру Пефціеву (на фота), якога называюць не інакш, як «партманэтам дыктатуры», знаходзіцца ў спісе ЕЗ.

Больш, чым гэты завод гарэлачных вырабаў у Еўропу не прадае ні адно беларускае прадпрыемства. У 2011 годзе «Аквадзіў» прадаў у Еўропу гарэлачных вырабаў на 2,5 мільёны даляраў.

Напісаць каментар 6

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках