15 лiстапада 2024, Пятніца, 18:39
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Акцыя ў Варшаве: Свабоду беларускім палітвязням

12

Беларусы і палякі запатрабавалі вызвалення палітычных вязняў у нашай краіне.

Акцыя салідарнасці прайшла ў цэнтры польскай сталіцы сёння ўвечары. Яна адбылася ў шматлюдным месцы Варшавы - каля касцёла Святой Ганны на Кракаўскім прадмесці.

У акцыі ўзялі ўдзел лідар «Еўрапейскай Беларусі» Андрэй Саннікаў, жонкі беларускіх палітвязняў Марына Адамовіч і Наста Дашкевіч, дэпутат Еўрапарламента Марэк Мігальскі, каардынатар «Еўрапейскай Беларусі» Зміцер Бандарэнка, галоўны рэдактар сайта charter97.org Наталля Радзіна ды іншыя.

Удзельнікі акцыі трымалі беларускія нацыянальныя сцягі, а таксама партрэты Змітра Дашкевіча і Мікалая Статкевіча. Яны патрабавалі вызвалення ўсіх 13 беларускіх палітычных вязняў.

Арганізатарам акцыі выступіў офіс дэпутата Еўрапарламента Марэка Мігальскага.

Напісаць каментар 12

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках