15 лiстапада 2024, Пятніца, 12:17
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Георгій Дзмітрук: ЕЗ не павінен станавіцца саўдзельнікам злачынстваў

6
Георгій Дзмітрук: ЕЗ не павінен станавіцца саўдзельнікам злачынстваў

Удзел у гандлі палітвязнямі і патрабаванне адмены санкцый - амаральная пазіцыя.

Так сустаршыня аргкамітэта па стварэнні партыі «Беларуская хрысціянская дэмакратыя» Георгій Дзмітрук пракаментаваў сайту charter97.org заклік Аляксандра Мілінкевіча да Еўрапейскага Звяза адмовіцца ад санкцый супраць рэжыму Лукашэнкі.

«Удзел у гандлі палітычнымі зняволенымі і адмена кропкавых візавых абмежаванняў супраць злосных парушальнікаў Канстытуцыі сваёй краіны, якія дзейнічаюць у складзе злачыннай групы, стане дэманстрацыяй амаральнай пазіцыі Еўрапейскага Звяза. Тое ж самае тычыцца правядзення аўтарытарнай «мадэрнізацыі» эканомікі краіны без удзелу грамадзянскай супольнасці. Гэта саўдзел і маральная падтрымка злачыннай прыватызацыі дзяржуласнасці, што таксама амаральна», - заявіў Георгій Дзмітрук.

Палітык лічыць, што арганізатары канферэнцыі, на якіх прагучалі скандальныя заявы аб дыялогу паміж Брусэлем і Менскам, усё ж такі не стануць паступацца ўласнымі каштоўнасцямі і прынцыпамі.

«Еўрапейская Народная Партыя, арганізатар канферэнцыі, на мой погляд, нягледзячы на адкрытыя просьбы «адвакатаў рэжыму» будзе здольная прыняць маральныя і палітычна абгрунтаваныя рашэнні. Пытанне «быць ці не быць?» на гэты раз мае нечаканае, я б сказаў, фінансавае гучанне: «грошы на падтрымку рэжыму ці, усё ж такі, хрысціянскія каштоўнасці», - сказаў Георгій Дзмітрук.

Нагадаем, учора ў Брусэлі адбылася канферэнцыя пад назвай «Дыялог аб мадэрнізацыі з беларускім грамадствам». Старшыня руху «За свабоду» Аляксандр Мілінкевіч выказаўся на ёй у падтрымку дыялогу Еўразвяза з рэжымам, бо гэта, па яго словах, «адцягне Беларусь ад Расеі». Палітык заявіў, што лібералізацыя ў 2009-2010 гадах дала вынік, а правакацыя на плошчы 19 снежня 2010 года адбылася «не без удзелу расейскіх спецслужбаў». Таксама Мілінкевіч заклікаў Еўразвяз адмовіцца ад санкцый.

Напісаць каментар 6

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках