16 лiстапада 2024, Субота, 4:56
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

З «Магілёўліфтмаша» бягуць рабочыя

87
З «Магілёўліфтмаша» бягуць рабочыя

Толькі за апошнюю пятніцу з прадпрыемства звольніліся пад 50 чалавек. Больш за 70 чалавек развіталіся з прадпрыемствам у сакавіку.

Акрамя таго, у чарзе на звальненне стаіць яшчэ блізу 200 рабочых і спецыялістаў. Менавіта столькі работнікаў адмовіліся ад прапановы кіраўніцтва падоўжыць свой працоўны кантракт.

Прычына звальненняў у нізкіх заробках. Сярэдні заробак на прадпрыемстве складае блізу 4,5 мільёнаў рублёў. Інжынерна-тэхнічныя спецыялісты ў сярэднім зарабляюць блізу чатырох мільёнаў рублёў, рабочыя – блізу пяці, паведамляе карэспандэнт charter97.org.

Адзін з працаўнікоў прадпрыемства Юрый адзначае, што ратацыя кадраў таксама звязаная з надыходам працоўнага сезона ў Расеі.

«На «Ліфтмашы» звальненне працоўных вясной стала традыцыяй. Людзі ўладкоўваюцца восенню на працу, трохі папрацуюць і звальняюцца з прыходам вясны - з'язджаюць на працу ў Расею. Там за сваю працу яны атрымліваюць у разы больш. У іх выпадку аўчынка вартая вычынкі», - кажа Юры.

Акрамя таго, кажа рабочы, заробак на прадпрыемстве «застыў», чым вельмі незадаволеныя супрацоўнікі прадпрыемства.

«Паводле афіцыйных звестак, сярэдні заробак на прадпрыемстве перасягнуў 700 даляраў, аднак столькі зарабляюць далёка не ўсё. Толькі дзякуючы высокім заробках начальства выходзіць такі сярэдні паказчык. Калі быў у краіне крызіс, то заробкі моцна ўпалі. Іх паднялі толькі тады, калі амаль палова завода напісала заявы на звальненне», - прадаўжае Юры.

Варта адзначыць, што на гэты момант на прадпрыемстве працуе пад 5 тысяч чалавек. Блізу двух месяцаў таму прадпрыемства памяняла форму ўласнасці - з РУП «Магілёўліфтмаш» завод стаў ААТ «Магілёўліфтмаш». Пакуль увесь пакет акцый знаходзіцца ва ўласнасці дзяржавы.

Напісаць каментар 87

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках