15 лiстапада 2024, Пятніца, 11:59
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Барыс Нямцоў: «Уся барацьба наперадзе»

12
Барыс Нямцоў: «Уся барацьба наперадзе»

Сустаршыня расейскай партыі «ПАРНАС» пракаментаваў уключэнне ў «спіс Магніцкага» усяго 18 чалавек.

«Абнародаваны першапачатковы спіс Магніцкага. 18 прозвішчаў, у тым ліку прычынныя да крадзяжу 5,3 млрд рублёў з бюджэту падаткавік А. Сцяпанаў, паліцыянты Кузняцоў і Карпаў. Суддзю Цвярскога суда Сташыну таксама ўключылі ў гэты спіс, бо яна прыняла пастанову пакінуць яго пад вартай, нягледзячы на цяжкія праблемы са здароўем.

Шмат хто расчараваны, што ў спіс не патрапілі адыёзныя асобы тыпу Бастрыкін і Ко. Гэта прадказальна і зразумела. Справа ў тым, што Абама і Дзярждэп былі супраць прыняцця гэтага закона, і Абама яго падпісаў толькі таму, што Кангрэс практычна аднадушна закон падтрымаў. Цяпер Абама, Дзярждэп і Пуцін будуць змагацца супраць уключэння ў гэты спіс забойцаў, карупцыянераў і злодзеяў. Змагацца яны будуць разам і ўзгоднена.

Далейшае пашырэнне спісу магчыма, калі ініцыятарамі стануць кангрэсмэны і сэнатары. Ціха ім адмовіць не атрымаецца. Трэба будзе публічна тлумачыць, чаму адмовілі. Так ці інакш, уся барацьба наперадзе…», - напісаў Барыс Нямцоў на сваёй старонцы ў «Фэйсбуку».

«Закон Магніцкага» быў прыняты ў ЗША ў канцы 2012 года і выклікаў хвалю абурэнняў ў расейскіх уладаў. У адказ Дзярждума прыняла так званы «антымагніцкі закон», у якім змяшчаецца забарона на ўсынаўленне расейскіх сірот амерыканскімі грамадзянамі.

Сяргей Магніцкі, які абвінавачваўся ва ўхіленні ад выплаты падаткаў юрыст і аўдытар фонду Hermitage Capital, памёр у маскоўскім следчым ізалятары 16 лістапада 2009 года. Прычынай яго смерці была названая вострая сэрцава-судзінная недастатковасць. 19 сакавіка СК РФ спыніў крымінальную справу паводле факту смерці Магніцкага за адсутнасці складу злачынства.

Напісаць каментар 12

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках