14 лiстапада 2024, Чацвер, 6:38
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У ААН падтрымалі прэтэнзіі Літвы да беларускай АЭС

14
У ААН падтрымалі прэтэнзіі Літвы да беларускай АЭС

Заўвагі Вільні ў бок Менска з нагоды беларускай АЭС, якая будуецца паблізу мяжы Літвы, абгрунтаваныя.

Пра гэта заявілі ў Камітэце па рэалізацыі Канвенцыі аб ацэнцы ўздзеяння на навакольнае асяроддзе ў трансмежным кантэксце (Канвенцыя Эспо).

«У высновах Камітэта гаворыцца, што Беларусь парушыла патрабаванні Канвенцыі Эспо з нагоды інфармавання суседняй дзяржавы, атрымання іншай дзяржавай дакументаў аб ацэнцы ўздзеяння на навакольнае асяроддзе, па зместу дакумента, разгляду альтэрнатыў гаспадарчай дзейнасці і канчатковага рашэння аб дапушчальнасці дзейнасці», - гаворыцца ў прэс-рэлізе міністра навакольнага асяроддзя Літвы Валянцінаса Мазуроніса.

Нагадаем, Беларусь ужо ў студзені 2009 г. пачала падрыхтоўчыя працы па будаўніцтве атамнай электрастанцыі каля Астраўца, у 50 км ад літоўскай сталіцы, але прыняць удзел у ацэнцы ўздзеяння на навакольнае асяроддзе Літву запрасіла толькі ў жніўні 2009 г.

Канвенцыя Эспо прадугледжвае, што толькі пасля ўсіх працэдур ацэнкі ўздзеяння на навакольнае асяроддзе і правядзення публічных слуханняў, можна пачаць будаўнічыя працы аб'екта, які будзе мець міждзяржаўны ўплыў.

Па дадзеных Міністэрства замежных спраў, дзеянні беларускага боку не падтрымлівае не толькі Літва, але і Еўрапейская камісія, якая ў пісьмовым выглядзе паведаміла Менску, што яшчэ не скончыла ацэнку ўздзеяння на навакольнае асяроддзе ў адпаведнасці з Канвенцыяй Эспо, паколькі яшчэ ёсць пытанні, на якія Беларусь павінна даць адказы.

Канвенцыя аб ацэнцы ўздзеяння на навакольнае асяроддзе ў трансмежным кантэксце з'яўляецца асноўным міжнародным дакументам, які рэгламентуе ацэнку ўздзеяння на навакольнае асяроддзе праектаў, якія маглі б мець уздзеянне на навакольнае асяроддзе, якое выходзіць за рамкі тэрытарыяльных межаў, уключаючы будаўніцтва АЭС. Беларусь падпісала канвенцыю Эспо ў 2005 г.

Напісаць каментар 14

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках