15 лiстапада 2024, Пятніца, 11:38
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Раман Якаўлеўскі: Аб старшынстве Беларусі ў СНД усё забыліся

4
Раман Якаўлеўскі: Аб старшынстве Беларусі ў СНД усё забыліся

Палітолаг не чакае нічога лёсавызначальнага ад сустрэчы міністраў замежных спраў СНД у Ташкенце.

Пра гэта заявіў Раман Якаўлеўскі, каментуючы charter97.org удзел кіраўніка МЗС Беларусі Уладзіміра Макея у пасяджэнні Савета міністраў замежных спраў СНД у Ташкенце.

«Мы павінны ўлічваць, што ўсе забыліся пра старшынства Беларусі ў СНД у гэтым годзе. Ніхто пра гэта ўжо не памятае. Таму прысутнасць Макея на пасяджэнні Савета міністраў замежных спраў Садружнасці Незалежных Дзяржаў выглядае абгрунтаванай. Ён будзе ўдзельнічаць на пасяджэнні ў Ташкенце як прадстаўнік краіны, якая старшынствуе ў СНД, і гэта варта не адзначыць, а ўсяго толькі нагадаць», - лічыць палітычны аглядальнік.

Ён дадаў, што пры гэтым трэба ўлічваць тое, чым з'яўляецца Садружнасць сёння.

«Як адзіная постсавецкая прастора яна ўжо адсутнічае. Існуюць члены СНД па рэгіянальных інтарэсах. Гэта Цэнтральнаазіяцкі рэгіён, які прадстаўлены Узбекістанам, Таджыкістанам, Казахстанам і Кыргызстанам, Паўднёвакаўказскі, у які ўваходзяць Азербайджан, Арменія, а таксама Беларусь са сваім «стратэгічным саюзам з Расеяй». Што тычыцца Грузіі, то абяцанні Лукашэнкі ледзь не прывабіць Грузію ў СНД засталіся паўпарожнім гукам. Так што нічога лёсавызначальнага ад Ташкенцкай нарады я не чакаю. Садружнасць Незалежных Дзяржаў застаецца пляцоўкай для камунікацыі і не больш», - упэўнены Раман Якаўлеўскі.

Нагадаем, 5 красавіка 2013 года ў сталіцы Узбекістана адбудзецца чарговае пасяджэнне Савета міністраў замежных спраў Садружнасці Незалежных Дзяржаў.

Беларусь на ім будзе прадстаўляць міністр замежных спраў нашай краіны Уладзімір Макей.

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках