15 лiстапада 2024, Пятніца, 15:00
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

КДБ адмаўляецца вяртаць сям'і палітвязня Дзядка яго рэчы

10
КДБ адмаўляецца вяртаць сям'і палітвязня Дзядка яго рэчы

Сваякам Мікалая Дзядка не аддаюць яго кампутар.

Пра гэта распавяла жонка палітвязня Валерыя Хоціна, перадае «Радыё Свабода».

«Мы да гэтага часу змагаемся за тое, каб вярнулі рэчы Мікалая Дзядка, якія два з паловай гады ляжаць у КДБ. У прыватнасці кампутар. Нядаўна нарэшце дайшла ад яго з турмы генеральная даверанасць на тое, каб забраць гэтыя рэчы. Спадзяюся, што цяпер мне аддадуць кампутар, як раней аддалі рэчы Францкевіча і іншых», - кажа яна.

Валерыя Хоціна таксама распавяла пра тое, што адбываецца з яе мужам у турме.

«Мне вядома, што Мікалай ужо змяніў тры камеры. Але адвакат не казаў, што гэта было па нейкіх дрэнных прычынах. Магчыма, проста такая планавая перакартоўка прайшла. Не скардзіцца на ўмовы і нават піша ў лістах, што ён адчувае сябе ў турме лепш, чым, напрыклад, у памяшканні камернага тыпу, дзе сядзеў адзін, і, тым больш, лепш, чым у атрадзе ў 17-й калоніі», - кажа яна.

Жонку палітвязня ўсё ж турбуюць звесткі пра яго здароўе. Па словах Валерыі Хоцінай, Мікалай Дзядок піша пра тое, што хутка стамляецца, што, верагодна, звязана з недахопам свежага паветра і дрэнным харчаваннем.

«Пасля гадзіннай прагулкі стамляецца так, быццам разгрузіў вагон кавуноў. Адбіваецца недахоп прасторы, недахоп фізічнай актыўнасці. І гэта пры тым, што ён там займаецца ёгай і фізічнымі практыкаваннямі», - кажа яна.

Мікалай Дзядок асуджаны на 4 гады пазбаўлення волі па абвінавачванні ва ўдзеле ў нападах на афіцыйныя будынкі. Актывіст абвяргаў гэтыя абвінавачванні ў судзе. Мікалая Дзядка турэмшчыкі таксама прызналі «злосным парушальнікам рэжыму».

Напісаць каментар 10

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках