15 лiстапада 2024, Пятніца, 13:56
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Аліневіча на 20 дзён кінулі ў штрафны ізалятар

4
Аліневіча на 20 дзён кінулі ў штрафны ізалятар

Палітвязень напісаў пра гэта ў лісце сваёй маці Валянціне Аліневіч.

«Напісаў, што толькі што выйшаў са штрафнога ізалятара, дзе адбыў 20 дзён. Парушэнне, за якое яго пакаралі, - адмовіўся прыбіраць туалет. Другі раз яго караюць штрафным ізалятарам праз гэтае парушэнне, летам мінулага года такое ўжо было. Карацей, як хочуць пасадзіць у штрафны ізалятар, то загадваюць прыбіраць туалет. Ён адмаўляецца - і прычына знайшлася», - паведаміла жанчына «Радыё Свабода».

Больш за месяц таму ў Расеі выйшла кніга Ігара Аліневіча «Еду ў Магадан», у якой палітвязень распавёў аб сваім арышце ў Маскве і аб месяцах, праведзеных у следчым ізалятары КДБ. Пасля гэтага ад Ігара Аліневіча не было тэлефонных званкоў і лістоў. 19 красавіка на прэзентацыі кнігі «Еду ў Магадан» у офісе БНФ Валянціна Аліневіч выказала меркаванне, што маўчанне сына звязанае менавіта з выхадам ягонай кнігі.

Ігар Аліневіч асуджаны на 8 гадоў зняволення за ўдзел у нападах на афіцыйныя будынкі ў Менску, у тым ліку на будынак амбасады Расеі. Сваёй віны Ігар Аліневіч не прызнаў. Палітвязень адбывае пакаранне ў Наваполацкай калоніі.

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках