16 лiстапада 2024, Субота, 2:34
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Рабская праца на Барысаўскім камбінаце хлебапрадуктаў

84
Рабская праца на Барысаўскім камбінаце хлебапрадуктаў

Рабочыя і спецыялісты прадпрыемства на распараджэнне начальства абавязаныя ўзяць за свой кошт адпачынак на тры тыдні, але пры гэтым выходзіць на працу.

Пра гэта charter97.org паведаміў чытач сайта.

Кіраўніцтва УП «Барысаўскі камбінат хлебапрадуктаў і яго філіяла ААТ «Барымак» прыдумала «геніяльную» схему выкарыстання бясплатнай працы спецыялістаў і рабочых прадпрыемства.

«У Барысаве на Камбінаце хлебапрадуктаў праводзіцца рэканструкцыя камбікормавага цэха. Кіраўнік прадпрыемства Аскерка Віктар Вітальевіч, які, відавочна, ні разу не чытаў Працоўны кодэкс, наважыў зэканоміць сродкі. Да лістапада кожны працоўны павінен напісаць заяву на адпачынак за свой кошт на 21 дзень. Тое ж самае трэба зрабіць і спецыялістам, але пры гэтым усё абавязаныя выходзіць на працу», - падкрэсліў чытач.

Ён дадаў, што на філіяле «Барымак» працоўных пакуль не чапаюць, але спецыялісты пішуць аналагічныя заявы.

«Шмат хто, вядома, кінуліся на пошукі іншай працы, але ўсе баяцца звальненняў адным днём. Пракуратура ды інспекцыя працы ніяк не рэагуюць, але я думаю, што адсачыць сітуацыю вельмі лёгка: у людзей кожны месяц замест планавых 20-21 дня выходзіць 18-17. Кожны месяц праводзіцца сход, на якім кажуць пра звышпрыбыткі, ільвіная доля якіх належыць філіялу «Барымак». Але дырэктар філіяла, Аскерка Пётр Вітальевіч не можа адстаяць за сваіх рабочых і спецыялістаў, бо даводзіцца родным братам дырэктару Барысаўскага камбіната хлебапрадуктаў», - упэўнены чытач.

Рэдакцыя сайта charter97.org звязалася з аддзелам кадраў «Барымака», каб высветліць сітуацыю на прадпрыемстве, але, на жаль, супрацоўніца прадпрыемства адмовілася ад каментароў.

«Я ўпершыню чую пра гэта. Нічога такоўскага ў нас на прадпрыемстве няма. І наогул, я не абавязаная адказваць на такія пытанні невядома каму. Вы можаце прадставіцца хоць Гарбачовым», - заявіла работніца аддзела кадраў і кінула слухаўку.

Нагадаем, бясплатная праца, «добраахвотныя» суботнікі і паборы ў Беларусі сталі нормай.

Напісаць каментар 84

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках