16 лiстапада 2024, Субота, 0:41
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Скарачэнні на «Белаўтастрадзе»: больш за 200 чалавек застануцца без працы

12
Скарачэнні на «Белаўтастрадзе»: больш за 200 чалавек застануцца без працы

Больш за 200 супрацоўнікаў пунктаў аплаты на трасе М1 падлягаюць скарачэнню з 1 ліпеня 2013 года ў сувязі з уводам бескантактавай сістэмы аплаты праезду.

Пра гэта charter97.org паведаміў чытач сайта.

«У сувязі з планаваным з 1 ліпеня 2013 года ўводам у эксплуатацыю сістэмы бескантактавай аплаты праезду па трасе М1, старая сістэма падлягае дэмантажу, і разам з ёй падлягаюць скарачэнню ўсе працаўнікі пунктаў спагнання дарожных збораў. Гэта больш за 200 чалавек з чатырох аплатных пунктаў», - адзначыў чытач.

Ён падкрэсліў, што першапачаткова кіраўніцтва РУП «Белаўтастрада» абяцала дапамагчы ў працаўладкаванні большай колькасці работнікаў.

«Дэ-факта ўсім работнікам выдадзеныя паведамлення аб спыненні з 1.07.2013 года працоўных стасункаў з выплатай трохмесячнага сярэдняга заробку, а некалькім работнікам, што прапрацавалі на пунктах больш за 10 гадоў, без дапамогі па заканчэнні тэрміну кантракта, а менавіта з 30.06.2013 года.

На думку дасведчаных працаўнікоў пунктаў, укараненне новай сістэмы, несумненна, зменшыць плынь транспартных сродкаў на трасе М1, але ў першыя месяцы працы моцна закране бюджэт краіны, бо дарожныя зборы ў сярэднім складаюць больш за 1 мільёна еўра ў месяц з аднаго пункта», - адзначыў чытач.

Рэдакцыя сайта charter97.org скантактавалася з начальнікам аддзела прававой і кадравай работы РУП «Белаўтастрада», каб высветліць сітуацыю на прадпрыемстве, але супрацоўнік адмовіўся ад камэнтароў без ўзгаднення з генеральным дырэктарам.

«З пункту гледжання працаўладкавання і працы новай сістэмы, вам, напэўна, будзе цікавей пагутарыць непасрэдна з кіраўніком прадпрыемства. Безумоўна, я адказваю за кадры, але ад імя прадпрыемства заўсёды выступае ягоны кіраўнік. На сённяшні дзень ён хварэе, але мы чакаем, што дырэктар з'явіцца на наступным тыдні. Вы можаце паспрабаваць прызначыць яму сустрэчу праз прыймальню.

Улічваючы тое, што мы гаворым аб ананімнай крыніцы такіх заяў, то, тым больш, трэба паведаміць аб такой размове кіраўніцтву. Я хацеў бы звярнуць увагу, што гаворка пра камэнтары не ідзе суздром, бо ніводзін працаўнік без дазволу дырэктара не ўпаўнаважаны камэнтаваць што-кольвек. Тэлефанаванне - гэта толькі тэлефанаванне. Калі вам патрэбная афіцыйная інфармацыя, то яна атрымліваецца ад кіраўніка арганізацыі. Усё астатняе не з'яўляецца ні вусным, ні пісьмовым камэнтаром», - заявіў начальнік аддзела кадраў.

Нагадаем, аб масавых звальненнях і скарачэннях цягам апошніх месяцаў паведамлялі працоўныя «Гарызонта» і «Алмі».

Напісаць каментар 12

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках