16 лiстапада 2024, Субота, 5:31
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«Гродна Азот» прададуць расейскаму алігарху

100
«Гродна Азот» прададуць расейскаму алігарху

Продаж прадпрыемства - кампенсацыя, якую запатрабавала Расея за кантрабанду «растваральнікаў».

Беларускі дзяржаўны канцэрн «Белнафтахім» гатовы прадаць кантрольны пакет ААТ «Гродна Азот» кампаніі з Расеі. Найбольш верагодны пакупнік - «Еўрахім», які належыць алігарху Андрэю Мельнічэнку, піша газета «Известия».

Пра гэта гаворыцца ў лісце беларускага прэм'ер-міністра Міхаіла Мясніковіча расейскаму прэм'еру Дзмітрыю Мядзведзеву. Беларусам хацелася б арганізаваць конкурс для некалькіх прэтэндэнтаў. Інвестару давядзецца ўзяць на сябе абавязацельствы па будаўніцтве новага азотнага комплексу і гарантаванаму забеспячэнню прадпрыемства танным прыродным газам.

Расейскі бок ужо даўно настойвае на куплі беларускага прадпрыемства.

«Гродна Азот» - манапаліст у вытворчасці азотнай прадукцыі ў Беларусі, выпускае ўгнаенні, тэхнічны вадкі аміяк, біядызельнае паліва, хімічнае валакно і інш, каля 50% прадукцыі экспартуецца.

«Еўрахім» з'яўляецца найбуйнейшым у Расеі вытворцам мінеральных угнаенняў, уваходзіць у дзесятку сусветных лідэраў галіны. Асноўнай прадукцыяй «ЕўраХіма» з'яўляюцца азотныя і фосфарныя ўгнаенні і жалезарудны канцэнтрат. Асноўным акцыянерам (99,9%) ААТ «МХК «Еўрахім» з'яўляецца кіпрская кампанія MCC Holding Limited, 95% якой належыць старшыні савета дырэктараў «ЕўраХіма» Андрэю Мельнічэнку, а 5% - гендырэктару «ЕўраХіма» Дзмітрыю Стрэжневу.

Прадстаўнікі «Гродна Азота» не адказалі на запыт расейскага выдання. У «ЕўраХіме» адмовіліся ад каментароў, заявіўшы, што пакуль не атрымлівалі афіцыйных прапаноў па здзелцы.

«Каментаваць чуткі не хачу, а мы пакуль ніякіх канкрэтных прапаноў не бачылі, - заявілі ва ўпраўленні грамадскіх сувязей МХК «Еўрахім». - Калі будуць канкрэтныя прапановы - мы гатовыя іх абмяркоўваць».

Крыніца ў галіны распавяла, што ў апошнія гады расейская кампанія не раз сустракалася з прадстаўнікамі «Гродна Азота» ў рамках абмеркавання здзелкі.

«Еўрахім» ужо пяць гадоў вядзе перамовы аб набыцці гэтага прадпрыемства. Зразумела, кампанія зацікаўленая ў яго набыцці, - кажа ён. - Але ў апошні момант Лукашэнка забараняў прадаваць «нацыянальны набытак». Падобныя сітуацыі назіраліся неаднаразова».

Эксперты не ўпэўненыя, што цяперашнія прапановы беларускага боку завершацца здзелкай.

«Беларускія ўлады заўсёды вельмі адмоўна ставіліся да продажу кантрольных пакетаў дзяржпрадпрыемстваў замежнікам, у тым ліку і расейскім кампаніям. Не выключана, што калі настане час перайсці ад прынцыповых дамоўленасцяў да рэалізацыі здзелкі, Беларусь паспрабуе перайграць дасягнутыя дамоўленасці ў сваю карысць», - кажа аналітык «Інвесткафе» Павел Емельянцаў.

Продаж некалькіх беларускіх прадпрыемстваў - «Гродна Азота», Менскага завода колавых цягачоў (МЗКЦ; забяспечвае расейскае войска шасі для ракетных комплексаў, у тым ліку стратэгічных «Таполя-М») і «Пеленг» (вытворца оптаэлектронных прыбораў грамадзянскага і ваеннага прызначэння) - гэта , хутчэй за ўсё, кампенсацыя Расеі за рээкспарт яе нафты.

У 2012 годзе Беларусь на сваіх нафтаперагонных заводах вырабляла растваральнікі з расейскай нафты, якую, згодна з нормамі Мытнага саюза, увозіла бяспошлінна. Гатовая прадукцыя атрымлівала іншы таварны код і код ТН ЗЭД у адпаведнасці з нацыянальнымі тэхрэгламентам, што дазваляла экспартаваць яе ў краіны Еўразвяза без збірання экспартных пошлін. Аднак па міжкраінавым пагадненні удзельнікаў Мытнага саюза такія пошліны павінны былі спаганяцца і накіроўвацца ў бюджэт Расеі - паводле ацэнак расейскага боку, шкода ад дзеянняў Беларусі склала $1,5-2 млрд.

У канцы мінулага года Расея і Беларусь не змаглі падпісаць індыкатыўны баланс паставак нафты і нафтапрадуктаў на 2013 год: беларускі бок запытвае 23 млн т, расейская прапанова - не больш 18,5 млн т.

Напісаць каментар 100

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках