16 лiстапада 2024, Субота, 8:46
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

На месцы аўтавакзала «Маскоўскі» пабудуюць гатэль «Газпрома»

52
На месцы аўтавакзала «Маскоўскі» пабудуюць гатэль «Газпрома»

4 красавіка Лукашэнка падпісаў указ аб будаўніцтве шматфункцыйнага комплексу на месцы аўтавакзала «Маскоўскі».

«Дакумэнтам прадугледжваецца рэалізацыя ў 2013-2018 гадах ААТ «Белтрансгаз» інвестыцыйнага праекта для будаўніцтва шматфункцыйнага комплексу ў Менску ў межах вул.Філімонава - прасп.Незалежнасці - вул.Макаёнка, які ўключае гатэль, паркінг, фізкультурна-аздараўленчы комплекс, медыцынскі цэнтр, аўтаномную энэргагенэрацыйную ўстаноўку», - кажацца ў паведамленні прэс-службы Лукашэнкі.

Таксама, паводле інфармацыі прэс-службы, інвестару для будаўніцтва і абслугоўвання шматфункцыйнага комплексу будзе дадзены ў арэнду зямельны надзел плошчай 8,27 га. За права ўкладання дамовы арэнды інвэстар выплаціць у бюджэт Менска $ 17,2 млн.

Згодна з дакумэнтам, інвэстар сплаціць у бюджэт Менска страты, звязаныя з выманнем зямельнай дзялянкі і руйнаваннем размешчанага на ёй комплексу будынкаў і збудаванняў аўтавакзала «Маскоўскі», у суме $ 13,7 млн. Акрамя таго, прадугледжваецца, што інвэстар пералічыць у бюджэт Менска грашовыя сродкі ў мэтах бязвыплатнага фінансавання будаўніцтва ў сталіцы шматузроўневай транспартнай развязкі на скрыжаванні праспэкта Незалежнасці і вуліцы Філімонава (у суме 50% каштарыснай вартасці праекта), а таксама будаўніцтва ў Менску жылога дома на 30 кватэр для шматдзетных сем'яў (у суме $ 3,3 млн).

У прэс-службе таксама адзначылі, што згодна з указам, тавары, якія ўвозяцца на тэрыторыю Беларусі ў рамках рэалізацыі інвэстыцыйнага праекта, будуць вызваленыя да 31 снежня 2018 года ад абкладання ўвознымі мытамі і падаткам на дададзеную вартасць.

Указ уваходзіць у дзеянне з дня падпісання.

Напісаць каментар 52

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках