16 лiстапада 2024, Субота, 2:52
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Сяргей Антусевіч: Прадукцыя «Гарызонта» і МАЗа нікому не патрэбная

70
Сяргей Антусевіч: Прадукцыя «Гарызонта» і МАЗа нікому не патрэбная

Той факт, што Лукашэнка практычна асабіста павёз прадаваць МАЗы ў далёкую Інданезію, сведчыць пра крытычны стан эканомікі Беларусі.

Так намеснік старшыні Беларускага кангрэсу дэмакратычных прафсаюзаў Сяргей Антусевіч пракаментаваў сайту charter97.org пераход завода МАЗ на чатырохдзённы працоўны тыдзень і масавыя звальненні на «Гарызонце».

«На заводзе «Гарызонт» і яго даччыных прадпрыемствах сапраўды існуюць пэўныя праблемы, і заробкі, натуральна, не могуць лічыцца нармальнымі і задавальняць патрэбы рабочых. Тым больш што жыццё ў Менску даражэй, чым у рэгіёнах. Сітуацыя проста стаіць на месцы, так як эканоміка працягвае заставацца камандна-адміністрацыйнай. У дадзеную галіну прамысловасці фактычна няма ніякіх інвестыцый, а канкурэнцыя велізарная. Кіраванне ажыццяўляецца старымі метадамі: дырэктывамі і ўказаннямі зверху», - адзначыў адзін з прафсаюзных лідэраў.

Ён дадаў, што гэты механізм не спрацоўвае, таму час ад часу адбываюцца пратэсты работнікаў.

«Нехта з'язджае на заробкі за мяжу, нехта звальняецца і шукае новую працу ў Беларусі. Я не лічу гэта нармальным, але факт застаецца фактам. І гэта тычыцца не толькі «Гарызонта». У нафтаперапрацоўцы здараюцца прэцэдэнты, калі адмыслоўцы пераходзяць на працу ў расейскія кампаніі, дзе яны могуць зарабіць значна больш. Тое ж самае адбываецца і ў энергетыцы», - падкрэсліў намеснік старшыні БКДП.

Ён упэўнены, што зыходзячы з таго, што Лукашэнка ці ледзь не асабіста павёз і прадаў некалькі дзесяткаў МАЗаў далёкай Інданэзіі, то эканамічная сітуацыя Беларусі з'яўляецца сапраўды крытычнай.

«Я лічу, што ўсе гэтыя намаганні прывядуць да таго, што прыйдзецца прымаць кардынальнае рашэнне аб продажы прадпрыемства або жа па стварэнні холдынгу з расейскай кампаніяй, каб нейкім чынам вырашыць праблему. Вельмі дзіўна тое, што кіраўнік дзяржавы прадае тэхніку ў далёкіх краінах. У гэтай сітуацыі ён выглядае начальнікам аддзела маркетынгу завода МАЗ. Прадукцыя гэтага прадпрыемства пастаўляецца ў асноўным у Расею і Украіну. Што тычыцца Еўропы, то там ёсць такія фірмы, як MAN, Iveco, Renault, Volvo і многія іншыя, з якімі МАЗ ніяк не можа канкурыраваць па якасці», - сказаў на заканчэнне Сяргей Антусевіч.

Нагадаем, праблемы на заводзе «Гарызонт» пачаліся некалькі месяцаў таму. А ў пачатку сакавіка ў некаторых цэхах быў уведзены чатырохдзённы працоўны тыдзень. У прыватнасці, гэта кранула цэх па зборцы тэлевізараў. Пятніца была абвешчаная выходным днём, а чатыры працоўныя дні, па прыкладзе МАЗа, перанеслі на восень.

Напісаць каментар 70

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках