12 лiстапада 2024, aўторак, 23:26
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«Чарнобыльскі шлях» пройдзе пад лозунгам «Не - АЭС»

11
«Чарнобыльскі шлях» пройдзе пад лозунгам «Не - АЭС»

У гэтым годзе «Чарнобыльскі шлях» пройдзе з патрабаваннем спыніць будаўніцтва АЭС.

Пазіцыя аргкамітэта гэтага мерапрыемства сёння аднадушная - атамная энергетыка нясе непрымальную рызыку жыхарам Беларусі і іншых краін свету.

Пра гэта гаворыцца ў сумеснай заяве старшыні Рады Грамадскага аб'яднання ГА «Экадом» Ірыны Сухій, каардынатара Беларускай антыядзернай кампаніі Таццяны Новікавай і каардынатара грамадскай кампаніі «Астравецкая атамная - гэта злачынства!» Мікалая Уласевіча.

«У гэтым годзе тэндэнцыя адмовы ад атамнай энергетыкі стала больш відавочнай, і сёння на бяз'ядзерны шлях становяцца не толькі развітыя краіны, але і тыя, хто параўнальны з Беларуссю па ўзроўні эканамічнага развіцця, напрыклад, Літва, дзе ў мінулым годзе на рэферэндуме народ не падтрымаў будаўніцтва АЭС. У Балгарыі грамадзяне сарвалі рэферэндум у падтрымку будаўніцтва АЭС. У Японіі працягваюцца масавыя пратэсты супраць выкарыстання атамнай энергетыкі. У ЗША разглядаецца пытанне закрыцця шэрагу старых небяспечных АЭС, а ў шэрагу штатаў заканадаўча забароненае будаўніцтва новых рэактараў», - гаворыцца ў заяве.

Эколагі адзначаюць небяспеку будаўніцтва АЭС у Беларусі.

«Увесь свет, уключаючы Кітай і краіны, якія актыўна развіваюцца, асвойвае аднаўляльныя крыніцы энергіі. І толькі Беларусь, дзе доля ад новых тэхналогій аднаўляльнай энергетыкі не дасягнула і дзесятых доляй адсотка, узялася за будаўніцтва АЭС - па расейскім эксперыментальным праекце, неправераных тэхналогіях, з парушэннем заканадаўства, тэхнічных і будаўнічых нормаў, з апярэджаннем графіка і насуперак меркаванню грамадзян. Небяспека такой АЭС павышаецца на парадкі, асабліва калі ўлічыць факт пачатку выбаркі катлавана і бетанавання яго заснавання больш чым за паўгода да з'яўлення архітэктурнага праекта беларускай АЭС, і да яго дзяржэкспертызы», - гаворыцца ў дакуменце.

Відавочна, што сапраўдныя прычыны будаўніцтва далёкія ад эканамічных і экалагічных інтарэсаў грамадзян.

«Гэтыя факты тлумачаць, чаму беларускія ўлады імкнуцца замоўчваць наступствы Чарнобыля, скажаюць або не даюць грамадзянам інфармацыю аб рэальнай сітуацыі ў Беларусі, звязаную з аварыяй на ЧАЭС.

Сёння на тэрыторыі, якая падверглася чарнобыльскаму забруджванню, жывуць людзі, у тым ліку і дзеці. Беларуская дзяржава, адабраўшы ў ліквідатараў ЧАЭС і пацярпелых льготы, заахвочвае людзей да вяртання на забруджаныя тэрыторыі, пашырае іх гаспадарчае асваенне. Паводле афіцыйных дакладаў, дзеці ў Гомельскай вобласці праходзяць штогадовы рэнтген, а прадукты харчавання з зоны - Нароўлі, Брагіна і Хойнікаў праходзяць строгі дазіметрычны кантроль.

Але мы ўпэўненыя, што дзеці наогул не павінны жыць на забруджаных тэрыторыях, а вытворчасць прадуктаў харчавання там павінна быць спыненая - бо пастаяннае ўнутранае апраменьванне, нават у параўнальна невялікіх дозах, нясе сур'ёзную небяспеку для здароўя і жыцця чалавека! Асабліва, калі гаворка заходзіць пра дзяцей.

Мы вітаем намер удзельнікаў аргкамітэта «Чарнобыльскага шляху» надаваць пастаянную ўвагу гэтым праблемам. Для гэтай мэты аргкамітэт абвясціў аб тым, што ён стане пастаянна дзеючым, а першым крокам да вырашэння праблем стане інфармаванне беларусаў пра радыяцыйныя праблемы і рызыкі на сістэматычнай аснове», - адзначаюць эколагі.

ГА «Экадом» уваходзіць у аргкамітэт «Чарнобыльскага шляху - 2013», яго сябра і каардынатар БАЯК Таццяна Новікава - адна з афіцыйных арганізатараў мерапрыемства.

Збор удзельнікаў акцыі «Чарнобыльскі шлях-2013» прызначаны на 18.00 26 красавіка на пляцоўцы каля кінатэатра «Кастрычнік».

Напісаць каментар 11

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках