15 лiстапада 2024, Пятніца, 15:52
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Менску прэзентуюць кнігу палітвязня Аліневіча

5

Прэзентацыя кнігі Ігара Аліневіча «Еду ў Магадан» адбудзецца 19 красавіка ў Менску.

Пра гэта сайту charter97.org паведаміла ягоная маці Валянціна Аліневіч.

«Імпрэза запланаваная на 19 красавіка а 18 на сядзібе партыі БНФ. Прэзентацыя кнігі ўжо двойчы пераносілася з розных прычын. Спадзяюся, што гэтым разам яна адбудзецца», - адзначыла маці палітычнага вязня.

Яна дадала, што, хутчэй за ўсё, сама будзе прэзентаваць кнігу.

«На сустрэчы будуць прысутнічаць вядомыя палітыкі, сваякі і сябры палітвязняў, былыя палітычныя вязні, а таксама проста неабыякавыя людзі. Беларусь, якая перажыла цяжкія выпрабаванні, у тым ліку сталінскія рэпрэсіі і вайну, вельмі хутка скочваецца назад, не засвоіўшы гэтыя ўрокі. Нашая краіна вяртаецца ў 1937 год: мы баімся размаўляць праз тэлефон, невінаватыя масава сядзяць у турме, дзе адбываюцца здзекі і катаванні. З гэтага пункту гледжання кніга цікавая тым, што яна адлюстроўвае думкі маладзёна, які жыў, як яму здавалася, у шчаслівым грамадстве, у добрай сям'і, які ўважаў свае погляды за абсалютна нармальныя, і раптам трапіў у такую сітуацыю», - перакананая жанчына.

Яна падкрэсліла, што Ігар хацеў апісаць, што адчувае просты чалавек, калі сутыкаецца з рэпрэсіўнай машынай.

«Кніга была напісаная для ўсіх нас і для таго, каб нашае грамадства, нарэшце, і зразумела, што ад яго залежыць вельмі шмат. Асноўным тэзісам Еду ў Магадан» « з'яўляецца захаванне чалавечай асобы ва ўсялякіх умовах. Я мяркую, што майму сыну гэта ўдалося, хоць было вельмі няпроста. Для гэтага практычна не было ўмоў, нават стала і святла. У выніку начальства калоніі ўзмацніла на Ігара ціск: ад яго ўжо амаль месяц няма ніякіх лістоў. Але галоўнае, што ён наважыўся, напісаў і перадаў свой рукапіс», - мяркуе Валянціна Аліневіч.

Нагадаем, 27 траўня 2011 года суддзя Заводскага раёна Менска Жанна Хвайніцкая асудзіла Ігара Аліневіча на 8 гадоў пазбаўлення волі ў калоніі ўзмоцненага рэжыму. Цяпер ён адбывае пакаранне ў Наваполацкай калоніі №10. Яго, а таксама Мікалая Дзядка і Аляксандра Францкевіча абвінавацілі ў арганізацыі шэсця каля будынка Мінабароны, нападзе на казіно «Шангры Ла» ды ізалятар на Акрэсціна, а таксама ў падпале дзвярэй філіяла «Беларусбанка».

Напісаць каментар 5

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках