15 лiстапада 2024, Пятніца, 23:33
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

МАЗ губляе расейскі рынак

41
МАЗ губляе расейскі рынак

Доля МАЗа на расейскім рынку скарацілася амаль у два разы.

У той жа час колькасць продажаў лідара рынку - КамАЗа - вырасла. Беларусаў дагнаў і іншы расейскі канкурэнт - аўтазавод «Урал», піша «Завтра твоей страны».

Па выніках першага квартала 2013 года, доля беларускага вытворцы на расейскім рынку грузавых аўтамабіляў поўнай масай 14-40 тон у параўнанні з першым кварталам 2012 года скарацілася з 14,3% да 7,4%. Доля яго асноўнага канкурэнта КамАЗа, наадварот, вырасла: з 40,6% да 48,6%. Яшчэ адзін расейскі вытворца - АЗ «Урал» нарасціў у першым квартале пастаўкі на рынку з 5,3% да 7,4%.

Для МАЗа гэта трывожны званок. Горш рынкавая сітуацыя была толькі па выніках 2009 года. Тады яго доля на расейскім рынку, які з'яўляецца асноўным для беларускага вытворцы, знізілася да 3,4%.

У 2010-2012 гадах доля МАЗа расла, хоць так і не дасягнула 17,7%, якія беларускі вытворца меў на расейскім рынку ў 2005 годзе.

Галоўны канкурэнт - КамАЗ некалькі палепшыў свае пазіцыі, але ён знаходзіцца пад пастаянным ціскам замежных вытворцаў. У першым квартале бягучага года рынкавая доля замежных кампаній, якія лакалізавалі вытворчасць у Расеі, некалькі скарацілася - з 39,1% да 36,6%. Але эксперты прагназуюць, што гэта часовая з'ява і ў бліжэйшыя гады яна будзе павялічвацца (як гэта было да крызісу і пасля яго) па меры павелічэння магутнасцяў дзеючых заводаў і арганізацыі новых вытворчасцяў.

Свае заводы па зборцы цяжкіх грузавікоў у Расеі адкрылі ў Калузе Volvo і Renault, пад Санкт-Пецярбургам Scania пашырае магутнасці з 6,5 да 8 тыс. аўтамабіляў, Mercedes-Benz і IVECO пабудавалі заводы, адпаведна, у Набярэжных Чоўнах і Міасе.

У бліжэйшы час плануе адкрыць зборачную вытворчасць пад Санкт-Пецярбургам і нямецкая кампанія MAN (магутнасць - 6 тыс. аўтамабіляў у год), шукае магчымасць арганізацыі зборкі грузавікоў у Расеі галандская кампанія DAF. Кітайская карпарацыя FAW сабралася арганізаваць зборку цяжкіх грузавікоў на плошчах АЗ «Урал».

Каля трох гадоў КамАЗ і МАЗ вялі перамовы аб стварэнні стратэгічнага альянсу, каб сумесна супрацьстаяць экспансіі на расейскім і беларускім рынках замежных кампаній.

У ліпені мінулага года Лукашэнка даў згоду на стварэнне сумеснага холдынгу «Расбелаўта» на базе МАЗа і КамАЗа. Але ўжо ў лістападзе беларускі кіраўнік заявіў, што не бачыць эканамічнай выгады для МАЗа ў прыватызацыі і зліцці яго з расейскім КамАЗам.

У красавіку бягучага года Лукашэнка, выступаючы з традыцыйным пасланнем народу і «парламенту», быў яшчэ больш катэгарычны ў ацэнцы гэтага праекта.

«Мяне пачынаюць інфармаваць, што за імі (КамАЗам) стаяць замежнікі, яны з'яўляюцца там акцыянерамі, і яны будуць зацікаўленыя, каб МАЗ апусціць, закрыць. Ім не трэба лішніх канкурэнтаў. Я - прэзідэнт Беларусі, і я на гэтую бандыцкую акцыю, інакш не назавеш, не пайду», - сказаў Лукашэнка.

Напісаць каментар 41

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках