15 лiстапада 2024, Пятніца, 16:25
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Статкевіч аб памілаванні на Вялікдзень: «Не характэрна для праваслаўных атэістаў»

12
Статкевіч аб памілаванні на Вялікдзень: «Не характэрна для праваслаўных атэістаў»

Мікалай Статкевіч напісаў у лісце, чаму не верыў у вызваленне палітвязняў на Вялікдзень.

У лісце, які атрымала ад Мікалая Статкевіча ягоная жонка Марына Адамовіч, палітвязень выказвае падзяку сябрам, якія перадалі яму ў турму тэлевізар, і піша, што ўбачыў на экране «першую вясновую лістоту», паведамляе Радыё «Свабода».

«Мікалай сапраўды не бачыць ужо трэцяй вясны», - адзначае Марына Адамовіч.

Яна зачытала з ліста тлумачэнне Мікалая Статкевіча што да таго, чаму ён не чакаў вызвалення палітвязняў на Вялікдзень.

Год таму былі памілаваныя былы кандыдат у прэзідэнты Андрэй Саннікаў і ягоны паплечнік Дзмітрый Бандарэнка.

Мікалай Статкевіч у гэта не верыў: «Андрэя і Дзіму вызвалілі на Вялікдзень выпадкова. Проста цягнулі з разглядам іх прашэнняў ў надзеі, што я і Зміцер Дашкевіч далучымся. І дацягнулі да пасяджэння камісіі памілавання, якая засядае двойчы ў год, у сярэдзіне вясны і сярэдзіне восені. І прычым тут Вялікдзень? Гэта ж так не характэрна для праваслаўных атэістаў».

Са слоў Марыны Адамовіч, да яе даходзяць не ўсе лісты мужа.

Нагадаем, Мікалай Статкевіч быў адным з кандыдатаў у прэзідэнты на выбарах 2010 года. Арыштаваны пасля масавай дэманстрацыі пратэсту супраць іх фальсіфікацый.

26 траўня 2011 года палітык быў прысуджаны судом Партызанскага раёна Менска да 6 гадоў пазбаўлення волі ва ўмовах ўзмоцненага рэжыму.

Пастановай суда ад 12 студзеня 2012 умовы адбыцця пакарання былі змененыя на больш жорсткія, пераведзены з калоніі №17 у Шклове ў турму №4 Магілёва.

Статкевіча часта кідаюць у карцэр, палітвязень абмежаваны ў перадачах і сустрэчах са сваякамі, на загад ўлады ў дачыненні да яго робяцца правакацыі.

Напісаць каментар 12

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках