15 лiстапада 2024, Пятніца, 15:11
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Лінас Лінкявічус: Нам важныя правы чалавека і грузы ў Клайпедзе

12
Лінас Лінкявічус: Нам важныя правы чалавека і грузы ў Клайпедзе

Літве варта быць цярплівай у дасягненні таго, каб Беларусь абрала еўрапейскі шлях развіцця, заявіў кіраўнік МЗС Літвы.

Звяртаючыся да прысутных на з'ездзе ў Вільні літоўскіх амбасадараў, акрэдытаваных за мяжой, міністр сказаў, што такія крокі «не павінны рабіцца за кошт каштоўнасцяў», піша ru.delfi.lt.

«Варта згадаць, вядома ж, Беларусь. Тут, як заўсёды, ёсць пра што пагаварыць. Мы таксама верым, што Беларусь абярэ еўрапейскі шлях. Гэтая вера... часам апускаюцца рукі, часам зноў з'яўляецца нейкі шанец. Але наша задача - цярпенне, паслядоўнасць», - сказаў міністр, распавядаючы пра знешнепалітычныя прыярытэты.

«Часам журналісты пытаюцца ў нас - для вас важней правы чалавека ці грузы у Клайпедзе? Усё важна, і ўсё магчыма: і грузы ў Клайпедзе, якія ёсць і будуць, я спадзяюся, таму што гэта прагматычны інтарэс, але і вельмі важна, каб палітвязні былі на волі, каб яны не пакутавалі з-за таго, што ў іх нейкія іншыя перакананні, чым ва ўлады», - сказаў Лінкявічус.

Да прызначэння міністрам замежных спраў Лінкявічус чатыры месяцы працаваў амбасадарам Літвы ў Менску.

На сустрэчы з прэм'ерам Беларусі Міхаілам Мясніковічам, якая адбылася ў красавіку, літоўскі прэм'ер Альгірдас Буткявічус заявіў, што чакае пацяплення ў адносінах паміж Еўразвязам (ЕЗ) і Менскам, а таксама адзначыў, што гэтаму можа спрыяць старшынства Літвы ў ЕЗ у другім паўгоддзі гэтага года.

Прэм'ер тады сказаў, што прэм'ер-міністра Беларусі можна было б запрасіць і на маючы адбыцца ў лістападзе ў Вільні саміт «Усходняга партнёрства».

У адрозненне ад Лукашэнкі і кіраўніка МЗС Беларусі прэм'ер-міністр гэтай краіны не ўключаны ў «чорны спіс» ЕЗ, асобам з якога ў сувязі з рэпрэсіямі супраць апазіцыі забаронены ўезд у краіны ЕЗ.

Напісаць каментар 12

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках