15 лiстапада 2024, Пятніца, 11:28
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Барацьба супраць ЧС па хакеі ў Менску працягнецца

72
Барацьба супраць ЧС па хакеі ў Менску працягнецца

Міжнародныя арганізацыі заклікаюць краіны-удзельніцы байкатаваць Чэмпіянат свету па хакеі ў Менску.

Пра гэта заявіў лідар шведскай праваабарончай арганізацыі Östgruppen Марцін Угла, каментуючы charter97.org адмову МФХ пераносіць Чэмпіянат свету па хакеі з Беларусі.

«Вядома, для мяне гэта было расчараванне. Дадзенае рашэнне абсалютна няправільнае, хоць я не выключаў такога варыянту. Гэта вядзе да таго, што беларускія ўлады будуць вельмі актыўна выкарыстоўваць чэмпіянат для прасоўвання сваіх палітычных інтарэсаў. Самае дрэннае заключаецца ў тым, што Міжнародная федэрацыя хакея не зразумела наступстваў свайго рашэння. Яе кіраўніцтва кажа пра тое, што не хоча ўмешвацца ў палітыку, але ў выніку атрымліваецца так, што ЧС па хакеі 2014 года будзе часткай піяр-кампаніі Лукашэнкі. Я ўжо бачу, як беларускі кіраўнік асабіста раздае медалі і паказвае сябе ў пазітыўным святле», - падкрэсліў праваабаронца.

Ён лічыць, што ў дадзеным выпадку можна правесці паралелі з Алімпіядай 1936 года ў нацысцкай Германіі.

«Маштаб, вядома, не такі, але беларускі рэжым таксама выкарыстоўвае спорт у палітычных мэтах. Зразумела, што пераносу чэмпіянату дамагчыся ўжо немагчыма, але мы будзем працягваць працу, таму што вельмі важна падтрымліваць пытанне выканання правоў чалавека ў Беларусі. Мы будзем рабіць усё магчымае, каб негатыўных наступстваў гэтага рашэння было як мага менш», - заявіў Марцін Угла.

Нагадаем, права правядзення чэмпіянату наша краіна атрымала ў 2009 годзе. Яго правядзенне запланаванае з 9 па 25 траўня на «Менск-Арэне» і «Чыжоўка-Арэне».

З-за парушэння ўладамі Беларусі правоў чалавека і наяўнасці палітвязняў праваабаронцы і міжнародныя арганізацыі выступілі супраць арганізацыі Чэмпіянату свету па хакеі ў Менску ў 2014 годзе. Ідэю пераносу турніру падтрымалі многія еўрапейскія і амерыканскія палітыкі. Некаторыя краіны прыгразілі байкатаваць чэмпіянат у выпадку яго правядзення ў Менску з-за рэпрэсій, якія ажыццяўляюць беларускія ўлады.

Напісаць каментар 72

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках