16 лiстапада 2024, Субота, 19:24
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Леў Марголін: Кантрабанда «растваральнікаў» працягнецца

7
Леў Марголін: Кантрабанда «растваральнікаў» працягнецца

Зніжэнне тавараабароту з Еўропай адбылося з-за перакрыцця кантрабанды нафтапрадуктаў.

Так эканаміст Леў Марголін пракаментаваў сайту charter97.org зніжэнне тавараабароту з краінамі ЕЗ за І квартал бягучага года на 26%.

«Нічога дзіўнага тут няма, таму што 90% тавараабароту з краінамі Еўразвяза складае нафта і нафтапрадукты. 2012 год быў адметны тым, што з'явіліся «растваральнікі», якія пастаўляліся ў Еўропу. Зараз пастаўкі перакрылі. Таму першы квартал бягучага года паказаў падзенне. Гэта звязана толькі з дадзенымі пазіцыямі, таму што ўсё астатняе, акрамя нафты, нафтапрадуктаў, калійных і азотных угнаенняў экспартуецца ў краіны ЕЗ у невялікіх аб'ёмах. Калі не ўлічваць вышэйпаказаныя пазіцыі, то экспарт у Еўропу больш-менш стабільны», - лічыць эканаміст.

Ён дадаў, што там ёсць свая ніша, якую займае Беларусь, і існуюць беларускія прадукты, якія ў Еўразвязе запатрабаваныя заўсёды.

«Зразумела, што новыя спробы кантрабанды нафтапрадуктаў будуць, але ўжо не ў такім маштабе, як гэта было раней. Галоўныя каналы шэрага экспарту ўжо перакрытыя. Дзяржаве патрэбныя грошы, але трэба мець на ўвазе, што асноўны прыбытак ад гэтых схем атрымлівалі экспарцёры - як беларускія, так і расейскія. Гэта была шматгранная аперацыя, у якой была задзейнічаная вялікая колькасць зацікаўленых асоб. У гэтым заключаецца адна з прычын, чаму Расея спачатку абурылася, а потым фактычна спусціла дадзеную справу на тармазах», - лічыць Леў Марголін.

Нагадаем, тавараабарот з краінамі Еўрапейскага звяза ў студзені-сакавіку 2013 года знізіўся на 26% і склаў 5 млрд. 627,9 млн. даляраў.

У мінулым годзе за гэты перыяд тавараабарот вырас на 60,2%.

Напісаць каментар 7

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках