15 лiстапада 2024, Пятніца, 23:50
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Польшча вызваліць здабычу сланцавага газу ад падаткаў

28
Польшча вызваліць здабычу сланцавага газу ад падаткаў

Здабыча сланцавага газу ў Польшчы будзе вызваленая ад падатку на здабычу вуглевадародаў да 2020 года.

Пра гэта сказаў у сераду ў Катавіцэ міністр фінансаў краіны Яцэк Растоўскі, паведамляе РИА «Новости»

«Закон аб падаткаабкладанні (здабычы сланцавага газу) пачне дзейнічаць у 2015 годзе, але падатак не будзе збірацца да 2020 года. Сэнс у тым, каб зацікавіць фірмы ў здабычы сланцавага газу», - сказаў міністр.

Урад Польшчы ў кастрычніку 2012 года зацвердзіў асноўныя прынцыпы закона аб падаткаабкладанні здабычы сланцавага газу. У адпаведнасці з гэтым дакументам агульная падатковая нагрузка на галіну павінна была скласці блізу 40% ад даходу.

Цяпер камерцыйная здабыча сланцавага газу ў Польшчы не вядзецца. Шэраг замежных і польскіх кампаній, у тым ліку дзяржаўная PGNIG, свідруюць разведачныя свідравіны ў рамках выдадзеных канцэсій на поўначы і ўсходзе краіны.

Польскія ўлады абвясцілі сланцавы газ адным з ключавых элементаў забеспячэння энэргетычнай незалежнасці дзяржавы. Паводле апошніх ацэнак Геалагічнага інстытута Польшчы, запасы сланцавага газу ў краіне складаюць ад 345 да 768 мільярдаў кубаметраў. Такі аб'ём можа цалкам задаволіць патрэбы Польшчы ў газе на 35-65 гадоў.

Суседзі Беларусі ўважаюць развіццё здабычы сланцавага газу за спосаб пазбавіцца ад энэргетычнай залежнасці ад Расеі.

Прэм'ер-міністр Польшчы Дональд Туск даручыў пачаць здабычу сланцавага газу ў 2014 годзе. Кіраўнік Міністэрства паліва і энэргетыкі Украіны Юры Бойка прагназуе, што да 2013-2014 гадоў Украіна зможа здабываць 7-10 млрд м ³ сланцавага газу і вугальнага метану ў год. Кошт газу на сусветным і еўрапейскім рынках стане імкліва зніжацца з 2014 года праз залішнія прапановы, прагназуе кансалтынгавая кампанія AT Kearney: «З 2015 года пачнецца глабальны лішак магутнасцяў і падзенне коштаў. 2015 стане паваротнай кропкай для сусветнага і еўрапейскага газавых рынкаў».

Напісаць каментар 28

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках