27 снежня 2024, Пятніца, 11:29
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Інтэрпол прызнаў справу Магніцкага палітычнай

25
Інтэрпол прызнаў справу Магніцкага палітычнай

Інтэрпол выдаліў з сваёй базы дадзеных усю інфармацыю, якая датычыцца кіраўніка брытанскага інвестыцыйнага фонду Hermitage Capital Уільяма Браўдэра.

Справа названая палітычнай. Міжнародная арганізацыя не стане дапамагаць уладам Расеі ў пераследзе бізнесмена, які быў шэфам юрыста Сяргея Магніцкага, які загінуў у СІЗА.

Генеральны сакратарыят выдаліў усю інфармацыю ў дачыненні да Уільяма Браўдэра па рэкамендацыі незалежнай камісіі па кантролі за справамі Інтэрпола (CCF). На сваёй сесіі, якая прайшла ў пятніцу 24 траўня, CCF вывучыла скаргу Уільяма Браўдэра і прыйшла да высновы, што яго справа мае пераважна палітычны характар і рэкамендавала выдаліць усю інфармацыю з базы дадзеных Інтэрпола», - гаворыцца ў паведамленні, апублікаваным на сайце арганізацыі (пераклад - charter97.org).

Адразу ж пасля атрымання рашэння Генеральны сакратарыят Інтэрпола выканаў рэкамендацыю камісіі.

У красавіку 2013 года Цвярскі суд Масквы вынес рашэнне аб арышце Уільяма Браўдэра па абвінавачванні ў тым, што ён ухіляецца ад следчых дзеянняў. Ён быў абвешчаны ў міжнародны вышук. Следства лічыць, што бізнесмен быў замяшаны ў махлярстве з акцыямі «Газпрама» і нанёс расейскаму бюджэту шкоду на суму 2 млрд рублёў.

Юрыст і аўдытар фонду Hermitage Capital Сяргей Магніцкі, які абвінавачваўся ва ўхіленні ад выплаты падаткаў, памёр у маскоўскім следчым ізалятары 16 лістапада 2009 года. Прычынай яго смерці была названая вострая сардэчна-сасудзістая недастатковасць. 19 сакавіка СК РФ спыніў крымінальную справу па факце яго смерці «за адсутнасцю падзеі злачынства». У адказ у ЗША быў прыняты «Закон Магніцкага», а шэрагу расейскіх чыноўнікаў, вінаватых у смерці юрыста забаранілі ўезд у гэтую краіну.

Напісаць каментар 25

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках