15 лiстапада 2024, Пятніца, 19:02
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Наста Лойка: «Шпіён» Гайдукоў зойме месца вызваленага палітвязня

7

На апраўдальны прысуд актывісту ў беларускіх умовах разлічваць цяжка.

Справу віцебскага «шпіёна» Андрэя Гайдукова перадалі ў суд. Праваабаронцы будуць дамагацца, каб працэс быў адкрытым. Тады можна будзе даведацца падрабязнасці засакрэчанай справы, паведамляе «Белсат».

Пра справу Гайдукова - сённяшні «Гарачы каментар» з праваабаронцай цэнтра «Вясна» Настай Лойка. Госця праграмы заўважыла, што раней артыкул аб здрадзе дзяржаве выкарыстоўвалі ў дачыненні да ваеннаслужачых або іншых людзей, якія сапраўды мелі доступ да дзяржаўных таямніц. Паводле апошніх зменаў у Крымінальным кодэксе, да дзяржаўных таямніц прыраўнялі і звесткі, якія могуць быць выкарыстаныя як дапамога замежным дзяржавам, іх прадстаўнікам або арганізацыям.

Чаму такое дзіўнае абвінавачанне прад'яўленае менавіта Гайдукову? «Калі ўлічваць інфармацыю, якую мы маем, для нас гэта трохі дзіўна, бо з такім жа поспехам можна прыцягнуць вялікую колькасць актывістаў», - кажа Наста Лойка. Магчыма, Андрэй Гайдукоў больш іншых меў зносіны з замежнікамі.

Па словах праваабаронцы, ёсць надзея, што ў ходзе судовага працэсу пракурор зменіць свае патрабаванні на больш мяккія: «Магчыма, у ходзе следства гэтага не хацелі рабіць, бо давялося б абгрунтоўваць, чаму ён так доўга застаецца пад вартай». На апраўдальны прысуд, па словах Насты Лойкі, у беларускіх умовах разлічваць цяжка. Можа быць, Андрэй Гайдукоў зойме за кратамі месца каго-небудзь з палітвязняў, каго выпусцяць на волю: уладам патрэбныя закладнікі, каб гандлявацца з Захадам.

Напісаць каментар 7

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках