15 лiстапада 2024, Пятніца, 21:19
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Груздзіловіча папярэдзілі за кнігу «Хто падарваў менскае метро?»

21
Груздзіловіча папярэдзілі за кнігу «Хто падарваў менскае метро?»

Журналісту «Радыё Свабода» Алегу Груздзіловічу вынесенае афіцыйнае папярэджанне.

Яно тычыцца артыкула і кнігі «Хто падарваў менскае метро?».

У папярэджанні, падпісаным першым намеснікам пракурора горада Менска Уладзімірам Раманоўскім, гаворыцца, што журналіст «ажыццявіў акцыю па пранікненні на станцыю метро «Фрунзенская» з металічнымі прадметамі ў торбе, якая нагадвае торбу арганізатараў тэракту ў менскім метрапалітэне», перадае «Радыё Свабода».

10 красавіка Алег Груздзіловіч падрыхтаваў матэрыял пра тое, як працуе служба аховы метро. Пракуратура адзначае, што журналіст размясціў на сайце радыё «крытычны артыкул пад назвай «З вялікай торбай ў метро: з двух раз праверылі адзін і ў торбу не зазірнулі».

У папярэджанні таксама гаворыцца, што адбылася прэзентацыя кнігі «Хто падарваў менскае метро?», аўтарам якой з'яўляецца Алег Груздзіловіч. Згодна з вынесеным папярэджаннем, у кнізе «ставіцца пад сумнеў аб'ектыўнасць афіцыйных вынікаў расследавання крымінальнай справы па факце выбуху ў менскім метрапалітэне, а таксама справядлівасць беларускай судовай сістэмы ў цэлым».

За апошні час ціск на незалежныя СМІ ўзмацніўся. 25 красавіка былі ўзламаныя сайты «Белорусского партизана» і ПЦ «Вясна», за тры дні да гэтага быў здзейснены напад на сайт charter97.org. З дапамогай DDoS-атакі зламыснікі змаглі на гадзіну заблакаваць працу рэсурсу. Учора блогер Зміцер Галко быў асуджаны да 10 сутак адміністрацыйнага арышту, журналіст «Радыё Рацыя» Аляксандр Ярашэвіч - да 12 сутак.

Напісаць каментар 21

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках