16 лiстапада 2024, Субота, 3:39
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

ДАІ просіць не паркавацца ў цэнтры Менска

9
ДАІ просіць не паркавацца ў цэнтры Менска

Месцы правядзення трэніровак і параду, а таксама тэрыторыя ўздоўж маршруту руху тэхнікі, зачыняюцца для паркоўкі да 3 ліпеня.

У бліжэйшыя дні ДАІ рэкамендуе аўтамабілістам захоўваць павышаную пільнасць, паведамляе прэс-служба ведамства.

У Цэнтральным раёне сталіцы не варта паркаваць транспартныя сродкі ўздоўж праезнай часткі праспекта Машэрава, вуліц Гвардзейскай, Тарханава, Грыбаедава і Ігнаценкі, а таксама на прылеглых паркоўках. У Першамайскім раёне закрыццё руху транспарту 27 і 29 чэрвеня запланавана на вуліцах Заснавальнікаў і Старынаўскай. Забарона на паркоўку дзейнічае таксама на праезнай частцы вуліцы Старынаўскай (участак ад вуліцы Скарыны да праспекта Незалежнасці).

«Сталічная Дзяржаўтаінспекцыя рэкамендуе кіроўцам і пасажырам грамадскага транспарту ўлічваць гэтую інфармацыю пры выбары маршрутаў руху, а таксама не паркаваць свае транспартныя сродкі на дадзеных участках. У адваротным выпадку аўтамабілі будуць эвакуяваць», - гаворыцца ў паведамленні ДАІ.

Нагадаем, да вайсковага параду 3 ліпеня актыўна рыхтуюцца парадныя разлікі Мінабароны, МУС, МНС і ГПК. У ім таксама прымуць удзел прадстаўнікі Дзяржаўнага памежнага камітэта, Унутраных войскаў Міністэрства ўнутраных спраў, Міністэрства па надзвычайных сітуацыях, а таксама расейскія дэсантнікі.

Плануецца, што ў парадзе прымуць удзел каля трох тысяч чалавек - выхаванцы Менскага сувораўскага ваеннага вучылішча, курсанты Ваеннай акадэміі, ваенна-тэхнічнага факультэта БНТУ, ваеннаслужачыя 120-й гвардзейскай асобнай механізаванай брыгады, 38-й і 103-й асобных мабільных брыгад, 86-й брыгады сувязі, 56-га, 60-га, 74-га асобных палкоў сувязі, зводнай роты ганаровай варты, а таксама зводны аркестр Узброеных сіл.

Кошт правядзення парада ўлады традыцыйна замоўчваюць.

Напісаць каментар 9

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках