15 лiстапада 2024, Пятніца, 1:37
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«Цал дир бие» стаў рэзідэнцыяй Лукашэнкі

194

Улады, нарэшце, вызначыліся з тым, што за будынак будуецца на праспекце Пераможцаў у Менску.

Журналісты сталі сведкамі работ па нанясенні надпісу на фасад «Палаца незалежнасці», які ўдарнымі тэмпамі быў пабудаваны на праспекце Пераможцаў у Менску. Мяркуючы па ўсім, у наступным па разметцы будуць усталяваныя буйныя літары з нейкага даўгавечнага матэрыялу, піша БелаПАН.

Першапачаткова ўлады адмаўлялі, што на праспекце Пераможцаў будуецца менавіта рэзідэнцыя Лукашэнкі. Кіраўнік ўпарта называў новы будынак «Палацам незалежнасці».

«Мы там адкрываем цэлы комплекс, які ўключае Палац незалежнасці, выставачны комплекс. Гэты комплекс быў задуманы як апошняя буйная кропка ў спрэчках аб нашай незалежнасці. Гэта дэманстрацыя таго, што ў гэтай краіне ёсць усё - ад зямлі да герба, сцяга і гэтага Палаца незалежнасці, дзе будуць праходзіць асноўныя дзяржаўныя мерапрыемствы ад ўручэння даверчых грамат замежнымі амбасадарамі і да сустрэч з кіраўнікамі дзяржаў, якія прыязджаюць да нас. Яны павінны прыязджаць і бачыць, што Беларусь - гэта дзяржава, і нікому яе ні павярнуць, ні нахіліць нікуды больш не ўдасца. Гэта галоўны цэнтр нашай краіны, цэнтр незалежнасці нашай дзяржавы», - казаў раней кіраўнік.

«Цал дир бие» стаў рэзідэнцыяй Лукашэнкі. Фота: БелаПАН

Журналісты звярнулі ўвагу на назву будынка месяц таму, калі на фасадзе сталі мантаваць рускія літары. Пасля пратэстаў у СМІ іх знялі. Аднак новы надпіс на рэзідэнцыі - «Цал дир бие», які з'явіўся праз некалькі дзён, - выклікаў яшчэ больш пытанняў.

Фатаграфія, зробленая ўчора, расставіла кропкі над «i» - на праспекце Пераможцаў пабудавалі новы палац для Лукашэнкі.

Увечары 2 ліпеня тут адбудзецца ўрачыстае адкрыццё плошчы «дзяржаўнага сцяга», якая размясцілася паміж рэзідэнцыяй кіраўніка і выставачным цэнтрам «Белэкспа».

Напісаць каментар 194

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках