28 снежня 2024, Субота, 20:52
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Супраць Васіля Парфянкова заведзеная трэцяя крымінальная справа

39
Супраць Васіля Парфянкова заведзеная трэцяя крымінальная справа

Былому палітвязню зноў пагражае турма.

У Першамайскім РУУС Менска Васілю Парфянкову паведамілі, што супраць яго ўзбуджаная чарговая крымінальная справа па артыкуле 421 за парушэнне патрабаванняў прэвентыўнага нагляду, перадае «Радыё Свабода».

«Са следчым мы доўга не размаўлялі, таму што не было адваката. Я сказаў, што без адваката ніякіх паказанняў даваць не буду. Ён папярэдзіў, што распачатая справа. Следчы сказаў, што пакуль я магу быць свабодным. Паведаміў, што, магчыма, будзе выклікаць мяне на наступным тыдні і будзе апытваць маіх бацькоў», - сказаў Васіль Парфянкоў.

Інфармацыя пра тое, што супраць яго зноў пачалі крымінальную справу, здзівіла моладзевага актывіста.

«На дадзены момант у мяне толькі два парушэнні, а звычайна для ўзбуджэння крымінальнай справы іх трэба тры. Следчы кажа, што два парушэнні - гэта ўжо сістэма. І нібыта інспектар убачыў у гэтым падставу для ўзбуджэння справы», - заявіў Васіль Парфянкоў.

Актывіст апазіцыі распавёў і пра свае парушэнні: адзін раз ён выйшаў у краму, а другі - трохі спазніўся дадому. Менавіта ў гэты момант прыходзілі міліцыянты.

Нагадаем, Васіль Парфянкоў быў асуджаны на чатыры гады строгага рэжыму за ўдзел у акцыі пратэсту супраць фальсіфікацый прэзідэнцкіх выбараў 2010 года. 13 жніўня 2011 года яго вызвалілі паводле ўказу Лукашэнкі. Праз чатыры месяцы, 19 снежня 2011 года, Васіля Парфянкова затрымалі на Кастрычніцкай плошчы, дзе прадстаўнікі апазіцыі спрабавалі правесці акцыю ў гадавіну прэзідэнцкіх выбараў.

29 траўня суд прызнаў былога палітвязня вінаватым у парушэнні ўмоваў прэвентыўнага нагляду і прысудзіў яго да шасці месяцаў арышту. Ён адбываў пакаранне ў Баранавіцкім СІЗА. На волю Васіль Парфянкоў выйшаў 9 лютага.

Тэрмін нагляду, прызначаны Васілю Парфянкову пасля яго вызвалення 13 жніўня 2011 года, сканчаецца 30 чэрвеня.

Напісаць каментар 39

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках